Пиши Дома Нужные Работы

Обратная связь

Культура беларускіх зямель у складзе Рэчы Паспалітай у другой палове XVI – XVIII стст.

Значны ўплыў на культуру Беларусі другой паловы ХVI – ХVIII стст. Аказалі ерапейскае адраджэнне, рэфармацыя і контррэфармацыя, асветніцтва. У ХVI стагоддзі рэнесанс ў Еўропе прайшоў ужо стадыі перададраджэння і ранняга адраджэння і ўступіў ў перыяд высокага і позняга адраджэння.

Рэфармацыя пачала пранікаць у ВКЛ ў першай трэці ХVI с тагоддзя пераважна ў выглядзе кальвінізму. Ён вабіў людзей патрабаваннямі адмены царкоўных падаткаў і скарачэння землеўладанняў, суполкамі з самакіраваннем. Яе падтрымалі магнаты, у тым ліку буйнейшы – Мікалай Радзівіл Чорны, які заснаваў ў Несвіжы першую на тэрыторыі Беларусі пратэстанцкую друкарню. У многіх гарадах ствараліся кальвінісцкія суполкі, будаваліся цэрквы, адкрываліся школы, друкарні. Але паступова з другой паловы ХVI стагоддзя колькасць пратэстантаў на беларускіх землях пачала змяншацца. Гэтаму нямала садзейнічалі і меры, прынятыя каталіцкай царквой па ўмацаванню свайго становішча.

Пачаўся перыяд контррэфармацыі. Значную ролю ў контррэфармацыі ў ВКЛ, як і ва ўсёй Еўропе, сыграў каталіцкі манаскі ордэн езуітаў, які з 1570 года пачаў дзейнічаць у Вільні, а затым і ў іншых гарадах. Разумеючы важнасць прапагандысцка-выхаваўчай работы сярод людзей, перш за ўсё моладзі, яны пачалі адкрываць вучэбныя установы – калегіумы, стваралі друкарні і бібліятэкі, займаліся дабрачыннасцю.

На развіццё беларускай культуры ў перыяд уваходжання ў склад ВКЛ і Рэчы Паспалітай значны ўплыў аказалі межканфесійныя адносіны, якія склаліся ў гэты час. Як вядома, ў перыяд заснавання ВКЛ “рускія” княствы прытрымліваліся праваслаўя, літоўскія плямёны яшчэ заставаліся ў паганстве. Пасля Крэўскай уніі, вяліканяжацкіх прывілеяў 1387 і 1413 гг. Насельніцтва стала пераводзіцца ў каталіцызм, а праваслаўе а залася ў дыскрымінацыйным становішчы. Гэта вызвала канфрантацыю на рэлігійнай аснове, якая перапляталася з палітычнай барацьбой, і нават з’явілася адной з прычын раскола дзяржавы ў перыяд грамадзянскай вайны 1430-х гадоў. Каб прыцягнуць на свой бок праваслаўных феадалаў, карвлём і Вялікім князем ВКЛ ў 1432 і 1434 гг.былі выдадзены два прывілея, якія ўраўноўвалі ў правах католікаў і праваслаўных. Але пасля заканчэння грамадзянскай вайны зноў узмацнілася акаталічванне, хаця да вострай адкрытай канфрантацыі справа не даходзіла. Да ўтварэння Рэчы Паспалітай на землях Беларусі, пераважна ў заходняй яе частцы, дзейнічалі 8 каталіцкіх манаскіх ордэнаў, але на ўсходзе заставаліся даволі моцнымі пазіцыі праваслаўя, асабліва з боку асноўных пластоў беларускага насельніцтва. Правы каталіцкай царквы сістэматычна пацвярджаліся ва ўсіх агульнадзяржаўных прывілеях.



Распаўсюджанне Рэфармацыі ў ВКЛ ў другой палове ХVI стагоддзя ўскладніла манапольную двухканфесійную царкоўна-хрысціянскую супольнасць. У Еўропе Рэфармацыя вызвала сацыяльныя і міжканфесійныя канфлікты, што прывяло да даволі масавага прытоку на больш спакойныя ў гэтым плане беларускія землі яўрэяў, эмігрантаў з ліку пратэстантаў. Адпаведна пачаў пашырацца іудаізм.

Другойзначнай этнаканфесійнай групай былі татары, якія пачалі перасяляцца на землі Беларусі з XIV ст. Адпаведна на гэтых землях пачаў распаўсюджвацца і іслам. Але асноўны напрамак міжканфесійных зносін усё ж вызначаўся хрысціянствам, якое падзялілася ў гэты час на католікаў, праваслаўных і пратэстантаў, пераважна кальвіністаў.

Адукацыя развівалася галоўным чынам з дапамогай рэлігійных аб’яднанняў. У буйных беларускіх гарадах былі адкрыты езуіцкія каталіцкія калегіумы, брацкія праваслаўныя школы, пасля заключэння Брэсцкай царкоўнай уніі – уніяцкія, галоўным чынам базыліянскія, школы. У 1579 г. езуіты заснавалі Віленскую акадэмію – першую ў ВКЛ вышэйшую акадэмію. Пад уплывам Адраджэння у школах і акадэміі, акрамя тэалагічных прадметаў, больш увагі сталі ўдзяляць граматыцы, рыторыцы, геаграфіі, астраноміі, фізіцы, матэматыцы.

У эпоху Асветніцтва свецкі напрамак у адукацыі яшчэ больш узмацніўся. Гэта выразілася ў школьнай рэформе, якая была ажыццёўлена заснаванай ў 1773 г. Адукацыйнай камісіяй- першай ў Еўропе цэнтралізаванай свецкай установай па кіраўніцтву асветай. У яе падначаленне перайшлі навучальныя ўстановы езуіцкага ордэна, таксама былі дадаткова створаны акруговыя і падакруговыя школы.

У Новы час больш разнабаковай стала літаратура. Складаныя міжканфесійныя адносіны, падрыхтоўка і правядзенне царкоўнай уніі спарадзілі багатую палемічную публіцыстыку. Гэта мемуарна-публіцыстычная літаратура (“Фрынас” М. Сматрыцкага, “Дыяруш” А. Філіповіча, “Допісы” Ф. Кміты-Чарнобыльскага, “Дзённік Ф.Еўлашэўскага);палемічныя пропаведзі С. Зізанія, І. Пацея; свецкіяпрамовы Хадкевіча, Сапегі, парадыйна сатырычныя творы (“Прамова Мялешкі”, Ліст да Абуховіча). Як бачна, у сувязі з слабым развіццём у параўнанні з Захадам буржуазных адносін носьбітамі ідэй Асветы на Беларусі былі не буржуазія, а шляхта і святары.

Новай з’явай ў культурным жыцці Беларусі стала з’яўленне тэатра. Пачаткам былі школьные тэатры, дзе ставіліся звычайна п’есы маральна- этычнага характару і на рэлігійныя тэмы. У другой палове ХVIII стагоддзя значнае развіццё атрымалі прыгонныя тэатры, якія ствараліся ў маёнтках буйных феадалаў. Найбольш вядомымі былі тэатры Агінскага ў Слоніме, Несвіжскі тэатр Радзівілаў, дзе ставіліся галоўным чынам аўтарскія п’есы Францішкі Уршулі Радзівіл, тэатры ў Шклове, Слуцку, Магілёве і інш.

У выяўленчым мастацтве адчуваўся заходнееўрапейскі ўплыў, які спалучаўся з мясцовымі самабытнымі рысамі. Як і раней, развіваўся іконапіс, але ў XVII стагоддзі ў культавым мастацтве пачалі адрозніваць тры жывапісныя школы: магілёўскую, віцебскую і палескую. Найбольш яскрава мясцовыя самабытныя рысы прагледжваюцца ў іконе “Нараджэнне Марыі”, якую намаляваў Пётр Яўсяевіч з Галынца. Рэалізм і ўплыў барока характэрны для манументальных роспісаў ў храмах. Свецкі напрамак ў жывапісу прадстаўлены парадным, або так званым сармацкім партрэтам. На мяжы ХVIII і ХIX стст. жанры жывапісу пашыраюцца: з’яўляецца сюжэтны(гістарычны,батальны), пейзаж.

Скульптура XVII-ХVIII стст. развівалася ў стылі барока. Найбольш распаўсюджанымі былі выявы святых, але ў эпоху асветніцтва пашыралася і свецкая скульптура. Стыль бакрока пераважаў і ў архітэктуры. Найбольш раннім помнікам барока стаў езуіцкі касцёл у Несвіжы (архітэктар Дж. М. Бернардоні). Прадаўжалася будаўніцтва замкаў, хаця яны і страцілі свае абарончыя функцыі. Спалучэнне стыляў барока і класіцызма назіраецца ў Несвіжскім замку. Асаблівасцю беларускай архітэктуры XVII-ХVIII стст. стала так званае віленскае барока, сфармаваная на мясцовых традыцыях.

Развівалася дэкаратыўна-прыкладное мастацтва, перш за ўсё мастацкая разьба па дрэву, ткацтва. Шырока вядомымі сталі слуцкія шаўковыя паясы.

Такім чынам, у культуры Беларусі перыяду Рэчы Паспалітай мы бачым самыя розныя накірункі.

20. Этапы і змест палітыкі расійскага ўрада на тэрыторыі Беларусі ў к. XVIII – першай палове XIX стст

Уключэнне Беларусі ў склад Расійскай імперыі. Асноўныя напрамкі палітыкі расійскага ўрада на тэрыторыі Беларусі ў канцы XVIII – першай палове XIX стст.

У канцы ХVІІІ – першай палове ХІХ стагоддзя ў Еўропе інтэнсіўна ішоў працэс фарміравання індустрыяльнага грамадства – завяршаўся перыяд буржуазных рэвалюцый, у выніку якіх капіталістычная ўласнасць выцясніла феадальную, свабодная канкурэнцыя канчаткова перамагла цэхавую сістэму, а буржуазнае права – саслоўныя прывілеі. Буржуазная ідэалогія паступова пранікала і ў Расійскую імперыю, у склад якой у канцы ХVІІІ стагоддзя трапілі беларускія землі. Менавіта ўключэнне беларускіх зямель у склад Расійскай імперыі з’яўляецца важнейшай падзеяй ў гісторыі беларускага народа, якая аказала велізарны ўплыў на далейшы яго гістарычны лёс.

У 50-я гады ХVIII стагоддзя у Рэчы Паспалітай пачаліся прагрэсіўныя рэформы, скіраваныя на ўмацаванне дзяржавы. Яны ўзмацніліся, калі каралём стаў Станіслаў Аўгуст Панятоўскі. Пры ім робяцца спробы абмежаваць шляхецкія вольнасці і пераадолець бязладдзе ў краіне і, у першую чаргу, ліквідаваць права liberum veto. Занепакоеныя гэтым суседзі Аўстрыя, Прусія і Расія пачалі шукаць выпадак для ўмяшальніцтва ва ўнутраныя справы Рэчы Паспалитай. Яны вырашылі выкарыстаць для гэтага дысідэнцкае пытанне – абмежаванне ў палітычных правах некатолікаў (дысідэнтаў). С. Панятоўскі і яго ўрад адмовіліся выканаць патрабаванні Расіі і Прусіі аб гарантыях правоў дысідэнтаў, бо баяліся страціць падтрымку каталіцкай шляхты, якая складала апору дзяржаўнай ўлады. У адказ на гэта ў Слуцку пры падтрымцы Расіі была створана праваслаўная, а ў Торуні пры падтрымцы Прусіі пратэстанцкая канфедэрацыі, якія запатрабавалі вырашыць дысідэнцкае пытанне і пагражалі вайной каралю.

У кастрычніку 1767 года пачаў працу сойм, які, насуперак процідзеянню католікаў, ураўняў дысідэнтаў у правах з католікамі. Аднак ў лютым 1768 годзе ў крэпасці Бар на Украіне каталіцкая шляхта стварыла канфедэрацыю, якая выказалася за адмену рашэння сойма аб дысідэнтах і аб’явіла вайну каралю. На дапамогу яму прыходзіць расійская армія. Доўгая грамадзянская вайна з канфедэратамі, дзякуючы расійскаму ўмяшальніцтву, завяршылася поўным разгромам канфедэратаў. Вайна істотна аслабіла Рэч Паспалітую і яе магчымасць працістаяць больш моцным суседзям. 5 жніўня 1772 года ў Санкт-Пецярбургу Аўстрыя, Прусія і Расія падпісалі канвенцыю аб першым падзеле Рэчы Паспалітай. Да Аўстрыі адышла Галіцыя і частка Малой Польшчы, да Прусіі – Памор’е (без Гданьска і Торуня), а Расія атрымала землі на ўсход ад Дзвіны і Дняпра – ўсяго 92 тыс. кв. км. і 1 млн. 300 тыс. жыхароў.

Пасля першага падзелу рэформы ў Польшчы ўзмацніліся. Іх апагеем стала Канстытуцыя 3 мая 1791 года, прынятая на Чатырохгадовым сойме. Яна абвясціла спадчынную канстытуцыйную манархію, ліквідавала шляхецкія вольнасці і бязладдзе, ператварыла Рэч Паспалитую ва ўнітарную дзяржаву з рэгулярным наёмным войскам, стварыла магчымасці для буржуазнага развіцця краіны. Аднак у самой Польшчы аказалася шмат праціўнікаў Канстытуцыі. 27 красавіка 1792 года у Пецярбургу яны пры падтрымцы правячых колаў Расіі падпісалі акт канфедэрацыі, які быў абвешчаны ў мястэчку Таргавіцы. Удзельнікі Таргавіцкай канфедэрацыі запатрабавалі ад караля адмяніць Канстытуцыю і звярнуліся за дапамогай ў Расію. 9 студзеня 1793 года 100-тысячная руская армія ўступіла на тэрыторыю Рэчы Паспалітай і сойм вымушаны быў адмяніць Канстытуцыю. 23 студзеня 1793 года ў Пецярбургу Прусія і Расія падпісалі канвенцыю, згодна з якой адбыўся другі падзел Рэчы Паспалітай. Да Прусіі адышлі Вялікапольшча, Мазовія, Гданьск, і Торунь, а Расія атрымала цэнтральную частку Беларусі па лініі Друя – Пінск, а таксама частку Украіны – усяго 280 тыс. км. кв. і 3 млн. жыхароў.

Пасля другога падзелу тэрыторыя Рэчы Паспалітай складала ўсяго 212 тыс. кв. км. З насельніцтвам 4 млн. чалавек і фактычна аказалася пад палітычным кантролем Расіі. Праціўнікі таргавічан не змірыліся з такім становішчам. У сакавіку 1794 года яны паднялі паўстанне. Яго ўзначаліў брыгадны генерал арміі ЗША, герой вайны за незалежнасць, ураджэнец Беларусі Тадэвуш Касцюшка, які на час паўстання атрымаў дыктатарскія паўнамоцтвы. Па яго загаду лідэры Таргавіцкай канфедэрацыі былі пакараныя смерцю.

Паўстанне пачалося пасля таго, як расійскі пасол загадаў польскай арміі скласці зброю і разыйсціся па дамах. Армія не выканала гэты загад і адышла ў Кракаў, дзе 24 сакавіка быў абвешчаны Паланецкі ўніверсал, які мэтай паўстання абвясціў аднаўленне Канстытуцыі 1791 года і польскай дзяржавы ў межах 1772 года. Першую значную перамогу над рускім войскам паўстанцы атрымалі пад Рацлавіцамі. Іх падтрымалі ў Варшаве і Вільні. Значная частка тэрыторыі былой Рэчы Паспалітай апынулася пад поўным кантролем урада Т. Касцюшкт.

Урад Т. Касцюшкі змог забяспечыць мабілізацыю ўсіх матэрыяльных сродкаў і людскіх рэсурсаў і стварыць вялікую і бояздольную армію. Каб справіцца з ёю, Расія вымушана была паскорыць заключэнне мірнага дагавора з Турцыяй, а потым сваю армію перакінуць у Польшчу. У выніку супраць атрадаў Касцюшкі былі накіраваны значные ваенныя сілы Расіі, Аўстрыі і Прусіі. 10 кастрычніка 1794 года ў бітве пад Мацяёвіцамі паўстанцы пацярпелі паражэнне, а цяжка паранены Т. Касцюшка трапіў у палон. 16 лістапада руская армія пад камандаваннем А.В. Суворава заняла Варшаву. Паўстанне было канчаткова падаўлена.

На тэрыторыі Беларусі захоўвалася дзеянне Статута Вялікага Княства Літоўскага 1588 года. Ён прымяняўся ў судах пры разглядзе грамадянскіх адміністрацыйных і маёмасных спрэчак. Крымінальныя справы разглядаліся па расійскаму заканадаўству і слухаліся ў расійскіх судах.

Палякам прадстаўлялася самая шырокая культурна-нацыянальная аўтаномія. На польскай мове працаваў Віленскі ўніверсітэт і гімназіі. Польская мова выкарыстоўвалася ў некаторых дзяржаўных установах.

Становішча сялян пасля падзелаў значна пагоршылася. Для іх у 1790 годзе была ўведзена рэкруцкая павінннасць, якой для сялян у Рэчы Паспалітай не існавала. Замест падымнай ўводзіўся падушны падатак, што вяло да істотнага павелічэння павіннасцей. Дзяржаўныя землі разам з сялянамі шчодра раздаваліся расійскім памешчыкам. У 1797 годзе Павел І выдаў указ, які абмяжоўваў паншчыну трыма днямі у тыдзень, але прасачыць за яго выкананнем не было ніякай магчымасці. Гэты ўказ застаўся на паперы, а нормы паншчыны ўзрасталі.

У гарадах было адменена магдэбургскае права, яго замяніла “Даравальная грамата на правы і выгады гарадоў Расійскай імперыі”, што была ўведзена ў 1785 годзе і давалася толькі губернскім і павятовым цэнтрам. Згодна з ёй гараджане выбіралі орган самакіравання - гарадскую думу.

На далучаных землях расійскія ўлады праводзілі асцярожную канфесійную палітыку. Да 1831 года каталіцкія касцёлы, манастыры і навучальныя ўстановы дзейнічалі свабодна. Землі, што належылі каталіцкай царкве, захоўваліся за ёй пры ўмове, што католікі не будуць абарачаць ў каталіцтва праваслаўных. Уплыў каталіцызму нават узмацніўся, што было выклікана пашырэннем пазіцый езуітаў

Шматлікае яўрэйскае насельніцтва падверглася дыскрымінацыі. У 1894 годзе быў прыняты закон аб увядзенні мяжы яўрэйскай аседласці. Згодна з гэтым законам яўрэі маглі сяліцца толькі у межах былой Рэчы Паспалітай і толькі ў гарадах і мястэчках. Акрамя таго, яўрэям дазвалялася займацца толькі рамяством і гандлем

Пасля паўстання 1830 – 1831 гг. царскі ўрад рэзка мяняе сваю палітыку ў Беларусі. Ён бярэ курс на аслабленне шляхты, выкараненне паланізацыі і паслядоўную русіфікацыю краю. У верасні 1831 года пры імператары быў створаны дарадчы орган “Асобны камітэт па справах заходніх губерняў”, які распрацаваў і ажыццявіў шэраг мерапрыемстваў для дасягнення гэтых мэт. Па прапанове Камітэта быў паскораны разбор шляхты. У дзяржаўных установах, школах, судах мясцовыя чыноўнікі звальняліся, на іх месца ставіліся расійскія. Расійскім дваранам даваліся ільготы пры набыцці канфіскаваных маёнткаў, рабіліся захады па перасяленню сюды расійскіх сялян.

Т. чын., беларусы падвяргаліся двайному нацыянальнаму прыгнёту. З 30-х гг., пасля падаўлення польскага паўстання, якое закранула і беларускія землі, польскі ўплыў пачаў выцясняцца, узамен разгарнулася актыўная русіфікацыя беларускага насельніцтва. Адначасова пачаўся так званы “разбор” шляхты. Ён заключаўся ў праверцы сапраўднасці і наяўнасці дакументаў, пацвярджаючых шляхецкае званне. У адносінах да рэлігійных аб’яднанняў улады спачатку таксама займалі ўзважаныя пазіцыі. Каталіцызм не забараняўся, нават была адноўлена дзейнасць ордэна езуітаў. Але дзяржаўнай канфесіяй стала праваслаўе. Улады матэрыяльна падтрымлівалі праваслаўных святароў, выдзялялі сродкі для будаўніцтва праваслаўных храмаў. Але пасля паўстання каталіцкаму і ўніяцкаму духавенству было забаронена схіляць у сваю веру людзей. Пачалася секулярызацыя царкоўных ўладанняў. Уніяцкая царква была забаронена, а ўніяты пераведзены у стан праваслаўных. Гэтыя дзеянні ўлад заканадаўча былі замацаваныя 12 лютага 1839 г. на ўніяцкім саборы ў Полацку. На ім было прынята рашэнне аб далучэнні ўніяцкай царквы да рускай праваслаўнай.

21. Грамадска-палітычны рух на тэрыторыі Беларусі ў канцы XVIII – першай палове XIX стст. Шляхецкае паўстанне 1830-1831 гг.

Грамадска-палітычны рух у Беларусі ўпісваўся ў агульнаеўрапейскую палітычную сітуацыю і быў яе неад’емнай часткай. Гэта знаходзіла адлюстраванне як ў адзінстве ідэалаў, за якія змагаліся дзеячы рэвалюцыйнага і нацыянальна-вызваленчага рухаў ў краінах Еўропы, так і ў падабенстве арганізацыйных формаў, у якіх яны праяўляліся.

У першай палове ХІХ ст. галоўнай арганізацыйнай формай грамадскага руху былі тайныя і паўлегальныя таварыствы. У еўрапейскіх краінах масавы характар набыло стварэнне розных таварыстваў: навуковых, палітычных, культурна-асветніцкіх, самаўдасканалення і інш. Шмат хто з даследчыкаў бачыць у гэтым ўплыў найбольш магутнай у тую эпоху арганізацыі, масонства. Цесна звязаны з масонствам былі таксама тайныя таварыствы студэнцкай і вучнёўскай моладзі, якія дзейнічалі ў Літве і Беларусі ў першай чвэрці ХІХ ст., а таксама дзекабрысцкія арганізацыі.

Сярод мясцовых масонскіх ложаў вылучалася “Руплівы ліцвін” ў Вільні, членамі якой былі ў асноўным студэнты і выкладчыкі Віленскага універсітэта. У 1818 годзе члены гэтай ложы спрабавалі змяніць масонскі статут, адмовіцца ад таямнічасці і прысвяціць сябе адкрытаму служэнню грамадству. У хуткім часе ложа “Руплівы ліцвін” была вымушана спыніць сваю дзейнасць.

Адносіны царскіх ўлад да масонскіх арганізацый былі неадназначнымі. Спачатку царызм падазрона адносіўся да масонаў, але жорстка не праследаваў іх. Пасля вайны 12 г. ён нават рэкамендаваў ствараць масонскія ложы, асабліва ў войску, разлічваючы на тое, што афіцэры, трапіўшы ў палон, змогуць скарыстацца дапамогай іншаземных сяброў-масонаў. Аднак ў 1822 г. спецыяльным загадам цара ўсе масонскія ложы на тэрыторыі Расійскай імперыі былі забаронены.

У 1817 годзе ў Віленскім універсітэце па ініцыятыве студэнтаў Т. Зана, А. Міцкевіча, А. Петрашкевіча, Я. Чачота і іншых было заснавана тайнае таварыства філаматаў. Адначасова з імі і крыху пазней утварыліся тайныя і паўлегальныя арганізацыі ў Віленскім універсітэце і гімназіях: “Заране” ў беластоцкай і свіслацкай гімназіях, “Прамяністыя” ў віленскім універсітэце, тайнае таварыства гімназістаў у Крожах і інш. Усе гэтыя арганізацыі знаходзіліся пад уплывам або кіраўніцтвам філаматаў. У 1820 годзе было створана больш шырокае таварыства філарэтаў, таксама падпарадкаванае філаматам.

Дзейнасць “таварыства філаматаў” праходзіла пад дэвізам “Айчына. Навука. Годнасць”. Сябры таварыства займаліся ўдасканаленнем сваіх навуковых ведаў, мастацкіх густаў, літаратурнай творчасці. У Літоўскі камітэт гэтага таварыства ўваходзілі М. Ромер, К. Прозар і інш. Яны ставілі мэтай адраджэнне Рэчы Паспалітай у межах 1772 года і тайна рыхтавалі паўстанне.

У пачатку 1820-х гг. у Беларусі атрымалі распаўсюджанне ідэі рускіх дваранскіх рэвалюцыянераў – дзекабрыстаў. Гэта было звязана з перамяшчэннем з Пецярбурга у Беларусь гвардзейскага корпуса. У ім праходзілі службу многія дзеячы дзекабрысцкага руху. Кіраўнік Паўночнага таварыства М. Мураўёў у Мінску ў 1821 годзе напісаў першы варыянт расійскай канстытуцыі. Вялікая група афіцэраў-дзекабрыстаў служыла ў Бабруйскай крэпасці: С.І. Мураўёў-Апостал, М.П. Бястужаў-Румін і інш. З іх удзелам распрацоўваўся план арышту цара і яго світы ў Бабруйску ў час агляду войскаў ў 1823 годзе. З гэтым планам звязвалася абвяшчэнне Расіі рэспублікай і пачатак паўстання ў Пецярбургу. Але план ажыццявіць не ўдалося.

Дзекабрысты выступалі за абмежаванне або поўную ліквідацыю самадзяржаўя, нацыяналізацыю часткі памешчыцкіх зямель, адмену прыгоннага права з надзяленнем сялян зямлёй. Яны ігнаравалі права на нацыянальнае самавызначэнне народаў Расіі.

У 1825 г. ў Літоўскім асобным корпусе, раскватэраваным у заходніх губернях, было створана канспіратыўнае “Таварыства ваенных сяброў”. Яго членамі былі філамат М.І. Рукевіч, капітан К.Г. Ігельстром, паручнік А.І. Вягелін і інш. У арганізацыю ўваходзілі таксама “Таварыства згоды”, якое складалася з цывільных асоб, і таварыства “Заране”, якое дзейнічала ў Беластоцкай гімназіі.

У сувязі са смерцю Аляксандра І 14 снежня 1825 года дзекабрысты Паўночнага Таварыства вывелі на Сенацкую плошчу ў Пецярбургу некалькі падначаленых ім палкоў з мэтай ажыццявіць дзяржаўны пераварот. Але паўстанне было падаўлена.

Паўстанне 1830 – 1831 гг. стала найважнейшай падзеяй ў грамадска-палітычным руху першай паловы ХІХ ст. Прычынай паўстання стала ўзмацненне рэакцыйнага курса царызму ў Польшчы. Урад Мікалая І пачаў груба парушаць Канстытуцыю Царства Польскага, абмяжоўваць дзейнасць сойма, арыштоўваць дэпутататаў, якія крытыкавалі дзейнасць расійскага ўрада. З 1828 года ў Варшаве дзейнічала тайная арганізацыя, асноўнай мэтай якой было аднаўленне польскай дзяржаўнасці шляхам паўстання. Яна мела шырокі ўплыў у арміі Царства Польскага. Восенню 1830 года Мікалай І планаваў накіраваць польскія фарміраванні на падаўленне рэвалюцыі ў Францыі. У адказ у ноч з 29 па 30 лістапада 1830 года ў Варшаве выбухнула паўстанне. Яго пачалі курсанты школы падхарунжых, якія напалі на палац вялікага князя Канстанціна Паўлавіча.

Царскі ўрад рабіў усё магчымае, каб не дапусціць пашырэнне паўстання на Беларусь, Літву і Украіну. Яшчэ 1 снежня 1830 года ён абвясціў аб увядзенні ваеннага становішча, накіраваў сюды значную колькасць войскаў. У гарадах Заходняй Украіны, Беларусі і Літвы пачалася канфіскацыя зброі ў насельніцтва, з дзяржаўных устаноў пачалі звальняць чыноўнікаў-палякаў, уплывовых польскіх памешчыкаў бралі пад хатні арышт. Тым не менш, прадухіліць паўстанне ў Беларусі не ўдалася. У студзені – лютым 1831 года ў Вільні для кіраўніцтва паўстаннем ў Літве і Беларусі быў створаны Віленскі цэнтральны паўстанцкі камітэт. Але кіраўніцтва камітэта не змагло забяспечыць каарданацыю дзеянняў паўстанцкіх сіл. Паўстанне працякала стыхійна, ізалявана, хваляванні насілі лакальны характар. У канцы сакавіка – красавіку 1831 года асобныя выступленні ахапілі Літву і заходнія паветы Гродзенскай і Віленскай губерняў. У чатырох наўночна-заходніх паветах Беларусі колькасць ўдзельнікаў паўстання складала каля 10 тыс. чалавек. У асноўным гэта была шляхецкая моладзь. Сяляне паўстанне не падтрымалі. Гэтаму садзейнічала палітыка царызму. Згодна з Указам Мікалая І ад 22 сакавіка 1831 года сялянам дараваўся іх удзел у паўстанні, калі яны дабраахвотна пакідалі атрады і вярталіся да дому. Шляхцічы – удзельнікі паўстання падвяргаліся суду, а іх маёнткі канфіскоўваліся.

У канцы мая 1831 года з Польшчы ў Літву прыбыў 12-тысячны корпус генерала А. Гелгуда і атрад генерала Д. Хлапоўскага ў 820 чалавек. Да іх далучылася каля 5 тысяч мясцовых паўстанцаў. 19 чэрвеня 1831 года каля Вільні адбыўся рашаючы бой паміж аб’яднанымі сіламі паўстанцаў і царскімі войскамі. Паўстанцы былі разгромлены. У пачатку жніўня 1831 года паўстанне было ўжо падаўлена на ўсёй тэрыторыі Беларусі, а ў верасні расійская армія авалодала Варшавай.

У выніку паражэння паўстання Царства Польскае, яго канстытуцыя, асобная польская армія і сойм былі ліквідаваныя. На этнічнай тэрыторыі Польшчы быў уведзены расійскі адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел. На тэрыторыі Літвы, Беларусі і Заходняй Украіны пачала ажыццяўляцца палітыка русіфікацыі і вынішчэння польскага ўплыву.

Пасля падаўлення паўстання 1830 – 1831 гг. польская эміграцыя прыкладала вялікія намаганні, каб зноў падняць паўстанне. З гэтай мэтай на тэрыторыю Беларусі пасылаліся эмісары. Эмісарам арганізацыі “Маладая Польшча”, якая дзейнічала ў эміграцыі пад кіраўніцтвам І. Лелявеля, быў Ш. Канарскі. Разам з братамі Залескімі ён быў накіраваны ў Польшчу, Літву і Беларусь для стварэння шырокай сеткі канспіратыўных арганізацый.

У 1840-я гг. у Беларусі, як і ў іншых рэгіёнах Расіі, рэвалюцыйны і грамадска-палітычны рух набыване разначынны характар. Ужо ў арганізацыі Ф. Савіча былі не толькі дваране-шляхціцы, але і прадстаўнікі мяшчанскага і сялянскага саслоўяў.

Такім чынам, грамадска-палітычны рух у Беларусі ў дадзены перыяд развіваўся ў рэчышчы расійскага і польскага рэвалюцыйнага і нацыянальна-вызваленчага руху. У ім знайшлі адбітак усе важнейшыя падзеі грамадска-палітычнага жыцця Расіі першай паловы ХІХ ст.

Вайна 1812 года і Беларусь






ТОП 5 статей:
Экономическая сущность инвестиций - Экономическая сущность инвестиций – долгосрочные вложения экономических ресурсов сроком более 1 года для получения прибыли путем...
Тема: Федеральный закон от 26.07.2006 N 135-ФЗ - На основании изучения ФЗ № 135, дайте максимально короткое определение следующих понятий с указанием статей и пунктов закона...
Сущность, функции и виды управления в телекоммуникациях - Цели достигаются с помощью различных принципов, функций и методов социально-экономического менеджмента...
Схема построения базисных индексов - Индекс (лат. INDEX – указатель, показатель) - относительная величина, показывающая, во сколько раз уровень изучаемого явления...
Тема 11. Международное космическое право - Правовой режим космического пространства и небесных тел. Принципы деятельности государств по исследованию...



©2015- 2024 pdnr.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.