Пиши Дома Нужные Работы

Обратная связь

Рэвалюцыйныя падзеі 1905-1907 гг. на тэрыторыі Беларусі

17 кастрычніка 1905 года пад ціскам рэвалюцыйных выступленняў імператар Мікалай II падпісаў Маніфест аб абвяшчэнні дэмакратычных свабод і аб скліканні Дзяржаўнай думы. Гэта паўплывала на стварэнне новых палітычных партый, напрыклад, канстытуцыйных дэмакратаў (кадэтаў), якія мелі значную колькасць прадстаўнікоў у Думе, саюза 17 кастрычніка. Фактычна часткай партыі кадэтаў была Канстытуцыйна-каталіцкая партыя Літвы і Беларусі.

Пасля апублікавання Маніфеста і спынення ўсеагульнай забастоўкі рэпрэсіі з боку ўлад не спыніліся. Войскі растралялі мірныя дэманстрацыі ў Мінску, Віцебску, Гомелі.Такім чынам, барацьба працягвалася.

У снежні 1905 – студзені 1906 гг. ў Маскве і ў шэрагу іншых гарадоў Расіі пачаліся хваляванні рабочых, якія былі падаўлены войскамі. У Беларусі выступленні працоўных не набылі асаблівай вастрыні з-за рознагалосся паміж рэвалюцыйнымі партыямі і некаторых мер, распачатых уладамі. Так, 2 снежня 1905 г. была адменена крымінальная адказнасць за ўдзел у стачках, а 11 снежня гэтага года рабочыя атрымалі выбарчыя правы.

Паступова ўзмацняўся сялянскі рух, але, як правіла, асобна ад выступленняў рабочых. У верасні – кастрычніку 1905 года ў Беларусі адбылося 74 сялянскіх выступленняў, у лістападзе – ужо 174, у снежні – 268. Мелі месца і хваляванні сярод салдат. Аднак усе яны паасобку падаўляліся самадзяржаўем.

У 1906 – 1907 гг. рэвалюцыя адступала пад націскам рэакцыі, але з супраціўленнем, не даючы самадзяржаўю вярнуцца да палажэння, якое існавала да 1905 года. У гэты час прайшлі выбары ў I і II Дзяржаўныя Думы, якія таксама былі распушчаны імператарам з-за радыкальных патрабаванняў рабочых і сялянскіх дэпутатаў перш за ўсё па аграрнаму пытанню. 3 чэрвеня 1907 года быў зменены выбарчы закон, у выніку большасць месцаў у III Думе змаглі атрымаць кадэты, акцябрысты ў саюзе з правымі партыямі. Згодна з новым законам 1 голас памешчыка раўняўся 3.5 галасам буржуазіі, 15 галасам сялян, 45 галасам рабочых.



Рэвалюцыя пацярпела паражэнне. Яе ўдзельніккі не дабіліся ўстанаўлення дэмакратычнай рэспублікі, знішчэння памешчыцкага землеўладання, але і самадзяржаўе было вымушана зрабіць пэўныя крокі па пераўтварэнню дзяржаўнага ладу у буржуазна-канстытуцыйную манархію, правесці аграрную рэформу, некалькі палепшыць палажэнне рабочых, дазволіць існаванне прафсаюзаў, даць народу, хаця і вельмі абмежаваныя, палітычныя свабоды. Нявырашанасць асноўных праблем абумовіла новы рэвалюцыйны пад’ём, які пачаўся ў 1912 – 1914 гг., але быў перарваны першай сусветнай вайной.

З пачатку 1905 г. у сувязі з растрэлам 9 студзеня мірнай дэманстрацыі ў Пецярбурзе пачалася першая руская рэвалюцыя. Хваля выступленняў пратэсту пракацілася па ўсёй імперыі, у тым ліку і па Беларусі. У студзені стачкі, дэманстрацыі ахапілі 30 гарадоў і мястэчак, у іх прынялі ўдзел каля 60 тыс. чалавек. У красавіку –чэрвені пачаўся новы пад’ём рабочага руху, колькасць удзельнікаўэканамічных і палітычных стачак, дэманстрацый дасягнула 200 тысчалавек. Высокі ўзровень эканамічнай і палітычнай барацьбы рабочых назіраўся і ў наступныя месяцы. Большасцю выступленняў кіравалі мясцовыя арганізацыі РСДРП і Бунда. Адначасова за першае паўгоддзе 1905 г. адбылося 290 сялянскіх выступленняў, што амаль у тры разы перавысіла іх колькасць за папярэднія 4 гады. Да восені сялянскім рухам былі ахоплены ўсе паветы Беларусі. У кастрычніку-снежні 1905 г. палітычныя стачкі сталі спалучацца з паўстаннямі, узброенай барацьбой. Пачаліся хваляванні сярод салдат царскай арміі.

У час усерасійскай кастрычніцкай палітычнай стачкі рэвалюцыйным рухам былі ахоплены 53 гарады і мястэчкі Беларусі, а кольксць удзельнікаў палітычных стачак і дэманстрацый дасягнула 164 тыс. чалавек. У Гродне, Бабруйску, Брэсце адбыліся выступленні салдат. У гэтых умовах царскі ўрад пайшоў на ўступкі. 17 кастрычніка Мікалай П падпісаў маніфест, згодна з якім народу абяцаліся палітычныя свабоды, сялянам дараваліся нядоімкі па выкупным плацяжам, утваралася Дзяржаўная дума з заканадаўчымі правамі. Але ў той жа час на наступны дзень у Мінску былі растраляны удзельнікі мітынгу, якія сабраліся на прывакзальнай плошчы з нагоды прыняцця царскага маніфеста. Кастрычніцкая стачка і царскі маніфест актывізавалі кансерватыўны і ліберальна-буржуазны рух. Узніклі ўсерасійскія манархічныя партыі “Саюз рускага народа”, “Савет аб’яднанага дваранства”, “Айчынны саюз” з рэгіянальнымі аддзеламі, у тым ліку і ў Беларусі, а таксама ліберальна-буржуазныя – канстытуцыйныя дэмакраты (кадэты), “Саюз 17 кастрычніка”.

У лістападзе-снежні 1905 г., нягледзячы на палітычныя ўступкі царызма, рэвалюцыйны рух прадаўжаўся. Ён перарос ў снежаньскую палітычную стачку, якая ахапіла 17 гарадоў і мястэчак Беларусі. Масавы характар набылі сялянскія выступленні. Вышэйшай ступенню рэвалюцыі стала ўзброенае паўстанне ў Маскве, пасля чаго яна пайшла на спад. Пачаліся рэпрэсіі супраць актыўных удзельнікаў выступленняў. Былі разгромлены многія мясцовыя арганізацыі левых партый. 3 чэрвеня 1907 г. царскі ўрад разагнаў Дзяржаўную думу і арыштаваў сацыял-дэмакратычную фракцыю. Летам гэтага года БСГ прыняла рашэнне аб самароспуску. Найбольш актыўныя члены і кіруючыя кадры Грамады згрупіраваліся вакол газеты “Наша ніва” і перайшлі ў асноўным да культурна - асветніцкай работы. Першая рэвалюцыя пацярпела паражэнне, але яна садзейнічала ператварэнню самадзяржаўя ў канстытуцыйную манархію.

32. Беларусь у гады Першай сусветнай вайны і Лютаўскай рэвалюцыі 1917 г.

У пачатку ХХ стагоддзя абвастрыліся супярэчнасці з-за калоній, рынкаў збыта і сфер уплыву паміж еўрапейскімі дзяржавамі і перш за ўсё паміж старай каланіяльнай дзяржавай Англіяй і хутка набіраючай эканамічную і ваенную моц Германіяй. Гэта прывяло да ўтварэння двух ваенна-палітычных блокаў дзяржаў: Германія, Аўстра-Венгрыя і Італія, з аднаго боку, Францыя, Англія і Расія, з другога, і пачатку 1 жніўня 1914 г. вайны паміж імі. Гэтая вайна з цягам часу перарасла ў сусветную, у якой прыняло ўдзел 38 краін з насельніцтвам 1,5 млрд. чалавек. Першапачаткова германскі блок імкнуўся шляхам “бліцкрыга “разграміць Францыю, каб пазбегнуць вайны на два фронты. Расійскія войскі, каб аблегчыць палажэнне саюзнікаў, пачалі актыўныя дзеянні у Галіцыі і Усходняй Прусіі. Паступова пасля перадыслакацыі нямецкіх войск Усходні фронт стаў галоўным:тут к 1915 г. было сканцэнтравана 140 аўстра-германскіх дывізій супраць 91 на англа-французскім фронце. Пасля некалькі паражэнняў расійская армія аставіла тэрыторыю Польшчы, частку заходняй Беларусі і толькі ў кастрычніку 1915 года фронт стабілізіраваўся па лініі Дзвінск-Паставы-Баранавічы-Пінск. Прыкладна 25% тэрыторыі Беларусі аказалася ў акупацыйнай зоне. Тут быў устаноўлены акупацыйны рэжым, які суправаджаўся рэквізіцыямі, увядзеннем прымусовых работ, розных падаткаў і інш. Але і ў гэтых умовах беларускія палітычныя дзеячы паспрабавалі выкарыстаць вызваленне з пад расійскіх улад для нацыянальна-вызваленчага руху. У 1915 г. быў утвораны Беларускі народны камітэт (БНК) на чале з А. Луцкевічам. Пад яго кіраўніцтвам пачала выпускацца газета “Гоман”, працавалі таварыствы “Золак”,”Навуковае таварыства”,”Беларускі вучыцельскі саюз” і інш.

У снежні 1915 г. быў выпушчаны “Універсал Вялікага княства Літоўскага”, у якім адзначалася аб намеры ўтварыць канфедэратыўную дзяржаву. Але немцы аддалі перавагу літоўцам і згадзіліся на ўтварэнне ў пачатку 1917 г. літоўскай Рады (Тарыбы), кіруючага органа літоўскай дзяржаўнасці пад пратэктаратам Германіі. На неакупіраванай немцамі тэрыторыі Беларусі склалася складанае сацыяльна-эканамічнае становішча. У расійскую армію было мабілізавана каля паловы мужчын. 1,5 млн. чалавек эвакуіраваліся ўглыб Расіі, адначасова ў Беларусі аказалася каля 1,7 млн. бежанцаў з заходніх рэгіёнаў Расійскай імперыі. Большая частка прамысловасці таксама была эвакуіравана, астатняя пераведзена на выпуск ваеннай прадукцыі. На 70% скараціліся пасяўныя плошчы. Адпаведна пачаў адчувацца востры дэфіцыт прадуктаў харчавання, прамысловых тавараў, у некалькі разоў узраслі цэны на іх. Усё гэта вызывала нездавальненне насельніцтва. Гэта выявілася ў ажыўленні рабочага руху, захопу сялянамі памешчыцкай маёмасці. Пачаліся хваляванні сярод салдат, найбольш буйным з якіх стала выступленне 4 тыс ваеннаслужачых на Гомельскім размеркавальным пункце ў кастрычніку 1916 г. Нарастала нездавальненне і ў цэнтральных рэгіёнах Расіі. 23 лютага 1917 г. у Петраградзе пачаліся стыхійныя хваляванні, якія да 27 лютага перараслі ва ўзброенае паўстанне. 2 сакавіка цар Мікалай П адрокся ад прастола. З ліку дэпутатаў дзяржаўнай думы быў створаны часовы ўрад, які спачатку ўзначаліў князь Г.Львоў, затым А. Керэнскі. У ходзе паўстання быў сфарміраваны таксама Петраградскі Савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў, які меў рэальную ўладу ў сталіцы. Такім чынам утварылася двоеўладдзе. Савет, дзе пераважалі меньшавікі і эсеры, падтрымаў Часовы ўрад, але аставіў за сабой права кантроля за яго дзейнасцю. Канчатковае рашэнне аб будучым дзяржаўным ладзе, як і пытанне аб зямлі, былі адкладзены да Ўстаноўчага схода.

Пасля атрымання звестак аб перамозе рэвалюцыі ў Петраградзе ў Мінску 4 сакавіка быў утвораны Часовы грамадскі камітэт парадку як орган мясцовага кіравання Часовага ўрада. Падобныя камітэты ўзніклі і ў другіх буйных гарадах Беларусі. 6 сакавіка Часовы ўрад перадаў уладу на месцах сваім камісарам, як правіла, старшыням губернскіх і павятовых земскіх упраў. У гэты ж дзень быў створаны і Мінскі Савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў. Такія ж саветы пачалі ўтварацца і ў другіх гарадах. Такім чынам, у Беларусі таксама назіралася двоеўладдзе, але асаблівасцю было тое, што ў гэтым рэгіёне знаходзілася стаўка вярхоўнага камандавання і дыслацыраваліся воінскія часці. Ваенные сталі трэцяй рэальнай сілай, якая аказвала свой уплыў на дальнейшае развіццё падзей. Але і ў арміі таксама пачалася дэмакратызацыя, пачынаючы з 1 сакавіка, ва ўсіх вайсковых падраздзяленнях былі створаны вайсковыя камітэты.

Хаця яны і прызналі Часовы ўрад, але часта не падпарадкоўваліся камандаванню і нават бралі дзейнасць камандзіраў пад свой кантроль. Паступова вызначалася і чацвёртая сіла: нацыянальныя арганізацыі, якія сталі на шлях нацыянальнага адраджэння. Пасля рэвалюцыі пачалі аднаўляцца і пашыраць сваю дзейнасць палітычныя партыі: кадэты, эсеры, бундаўцы, сацыял-дэмакраты. Аднавіла сваю дзейнасць і Беларуская сацыялістычная грамада, якая летам 1917 г. ужо налічвала 5 тысяч членаў. Акрамя яе, узніклі яшчэ 23 нацыянальныя арганізацыі, найбольш буйнымі з іх з’яўляліся Беларуская партыя народных сацыялістаў (БПНС), Беларуская хрысціянская дэмакратыя (БХД), Беларускі саюз зямельных ўласнікаў і іншыя. 25 сакавіка яны правялі ў Мінску свой з’езд і выбралі Беларускі нацыянальны камітэт на чале з буйным памешчыкам Р. Скірмунтам для падрыхтоўкі выбараў ў Беларускую краявую раду. Рада падтрымала Часовы ўрад, але дабівалася аўтаноміі Беларусі ў складзе Расійскай федэрацыі. Нявырашанасць галоўных пытанняў, якія ставіліся народам у часы рэвалюцыі, пагаршэнне эканамічнага становішча мас, няўдачы на фронце падарвалі давер народа да ўлады. Палітычны крызіс асабліва абвастрыўся пасля 4 ліпеня 1917 г., калі была растраляна масавая дэманстрацыя, якая прайшла ў Петраградзе пад лозунгамі перадачы ўлады Саветам і заключэння міру. Перыяд двоеўладдзя скончыўся перамогай буржуазіі. Страціў уплыў і Беларускі нацыянальны камітэт, дзе пераважалі прадстаўнікі маёмасных слаёў насельніцтва. 10 ліпеня ў Мінску адбыўся другі з’езд беларусскіх арганізацый, на якім замест БНК была створана Цэнтральная Рада беларускіх арганізацый, больш левая па свайму складу і кіраўніцтву. Пазней, у кастрычніку 1917 г. ЦБР была пераўтворана ў Вялікую беларускую раду. У яе увайшлі і прадстаўнікі Цэнтральнай беларускай вайсковай рады, якая была выбрана на з’ездзе воінаў-беларусаў заходняга фронту 18-24 кастрычніка 1917 г.

33. Кастрычніцкая рэвалюцыя 1917 г. і ўсталяванне савецкай улады ў Беларусі

Кастрычніцкая рэвалюцыя 1917 года і нацыянальна-дзяржаўнае самавызначэнне Беларусі. Першы Усебеларускі з’езд (снежань 1917 г.) і яго рашэнні

Узброенае паўстанне, узнятае бальшавікамі 25 кастрычніка 1917 года ў Петраградзе, паклала пачатак новаму этапу рэвалюцыі ў Расіі. Часовы ўрад і яго адміністрацыя на месцах пасля звяржэння царскага рэжыму ў сакавіку 1917 года аказаліся няздольнымі вырашыць наспелыя праблемы краіны. Дэмакратызацыя грамадскага жыцця паглыбіла палярызацыю палітычных сіл. Саветы рабочых, салдацкіх, сялянскіх дэпутатаў, якія ўзніклі, прэтэндавалі на ўладу. Двоеўладдзе ўскладняла палітычную сітуацыю, зводзіла часам на нішто намаганні Часовага ўрада ўстанавіць цвёрдую ўладу ў краіне. Нарастала разруха, паглыбляўся харчовы крызіс, узмацняўся антываенны рух.

У ходзе вайны руская армія несла велізарныя страты. У Беларусі нямецкія войскі, якія супрацьстаялі Заходняму фронту рускай арміі, выйшлі да лініі Дзвінск – Паставы – Смаргонь – Баранавічы – Пінск. Вырашэнне актуальных пытанняў (зямельнае, харчовае і інш.) адкладвалася да склікання Устаноўчага сходу.

Паўстанне ў Петраградзе прайшло пад лозунгам “Уся ўлада Саветам!” Другі з’езд Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў (25 – 26 кастрычніка 1917 г.) узаконіў Саветы ў якасці органаў новай дзяржаўнай улады.

Трэба адзначыць, што да пачатку рашучых падзей у сталіцы імперыі большасць Саветаў Беларусі знаходзілася пад уплывам эсэраў, меншавікоў, бундаўцаў і іншых непралетарскіх сацыялістычных партый. Аднак у Мінску Савет рабочых і сялянскіх дэпутатаў стаяў на бальшавіцкіх пазіцыях.

Ужо 25 кастрычніка выканкам Мінскага Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў у сваім загадзе № 1 аб’явіў насельніцтву горада аб пераходзе ўлады ў Мінску і яго наваколлі да Савета. Савет звярнуўся да рэвалюцыйных арганізацый новай улады на месцах. Ён вызваліў з турмы салдат, з якіх быў сфарміраваны Першы рэвалюцыйны полк імя Мінскага Савета. Саветам былі пасланы камісары ў дзяржаўныя ўстановы і штаб фронту.

Паводле рашэння бюро абласнога Камітэта партыі бальшавікоў у Мінску 27 кастрычніка 1917 года быў створаны часовы вышэйшы орган улады для ўсяго фронту і яго тылу – Ваенна-рэвалюцыйны камітэт Заходняга фронту. Па прыкладзе Петраградскага ваенна-рэвалюцыйнага камітэта Ваенрэўкам Заходняга фронту ўключаў прадстаўнікоў ад воінскіх часцей, Чырвонай гвардыі, Саветаў, прафсаюзаў, партыйных арганізацый.

Дзейнічаючы энергічна, Ваенрэўкам засяроджваў у сваіх руках уладу. Ён устанавіў кантроль над штабам Заходняга фронту.

Выканаўчым аператыўным органам Ваенрэўкама стала вылучанае ім бюро, у якое ўвайшлі К.І. Ландар (старшыня), А.Ф. Мяснікоў, Н.В. Рагазінскі і інш.

Услед за Мінскам Саветы ўзялі ўладу ў Віцебску, Гомелі, Оршы, Бабруйску, Слуцку, Рэчыцы, Мазыры, Полацку, іншых гарадах Беларусі. Саветы, дзе пераважалі прадстаўнікі іншых партый, як правіла, распускаліся.

У Магілёве, дзе знаходзілася Стаўка Вярхоўнага камандуючага на чале з генералам Духоніным, Савецкая ўлада была ўстаноўлена пазней, чым у іншых буйных гарадскіх цэнтрах Беларусі. Туды ў сярэдзіне лістапада 1917 года Савецкі ўрад накіраваў войскі на чале з прапаршчыкам Н.В. Крыленка, прызначаным галоўнакамандуючым замест Духоніна. 20 лістапада ўзброеныя сілы, накіраваныя з Петраграда ў Магілёў, увайшлі ў горад без бою.

У цэлым, Кастрычніцкая рэвалюцыя 1917 года ў Беларусі і на Заходнім фронце прайшла бяскроўна. Дэмаралізаваная Стаўка Вярхоўнага камандавання ў Магілёве, штаб Заходняга фронту ў Мінску і адміністрацыя Часовага ўрада ў беларускіх губернях былі не ў стане аказаць якое-небудзь сур’ёзнае супраціўленне бальшавікам, на бок якіх у сваёй большасці перайшла армія.

26 лістапада 1917 года выканаўчыя камітэты, абраныя Заходнім абласным з’ездам Саветаў рабочых і сялянскіх дэпутатаў, ІІ з’ездам сялянскіх дэпутатаў Мінскай і Віленскай губерняў і ІІ з’ездам Заходняга фронту, аб’ядналіся ў адзіны Выканаўчы Камітэт Саветаў рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў Заходняй вобласці і фронту (Аблвыкамзах). Старшынёй Аблвыкамзаха быў абраны Н.В. Рагазінскі, потым яго змяніў А.Ф. Мяснікоў. Мяснікоў быў і камандуючым арміямі Заходняга фронту. Для кіравання вобласцю і фронтам у той жа дзень быў створаны Савет Народных камісараў на чале з К.І. Ландарам.

Такім чынам, значную ролю ва ўстанаўленні Савецкай улады на Беларусі адыгралі людзі, якія выпадкова апынуліся тут па ваенных абставінах.

Аб’яднанне вобласці і фронту ў адзіную дзяржаўную адзінку, як гэта адбылося ў Беларусі, не мела прэтэндэнта. Гэта было адзінае ў Расіі ваенна-грамадзянскае ўтварэнне, у склад якога ўвайшлі Мінская, Віленская, Гродзенская губерні і Заходні фронт. Органы Савецкай улады, абраныя з’ездамі Віцебскай і Магілёўскай губерняў, якія адбыліся ў снежні 1917 года, у гэта аб’яднанне не ўвайшлі і, фармальна знаходзячыся ў складзе Заходняй вобласці, з’яўляліся фактычна самастойнымі адміністрацыйна-тэрытарыяльнымі адзінкамі.

Паколькі Заходняя вобласць аб’ядноўвала ў сваіх межах тэрыторыю з пераважнай большасцю беларускага насельніцтва, яна набывала калі не юрыдычна, то фактычна характар нацыянальнай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі.

Кастрычніцкая рэвалюцыя ўнесла раскол у беларускі нацыянальна-вызваленчы рух. Рух, які грунтаваўся на ідэях адзінства ўсіх пластоў беларускага насельніцтва ў адстойванні агульнанацыянальных інтарэсаў, аслабляўся адрозненнямі класавых памкненняў яго ўдзельнікаў. Выразна акрэсліліся два патокі вызваленчага руху: нацыянальна-дэмакратычны, які прадстаўлялі Беларускую сацыялістычную грамаду і іншыя нацыянальныя партыі, і пралетарскі, радыкальна-сацыялістычны. Прычына расколу ў адраджэнскім руху – рознае разуменне сацыяльна-эканамічных асноў нацыянальнай дзяржаўнасці і, значыць, нацыянальнага адраджэння ўвогуле.






ТОП 5 статей:
Экономическая сущность инвестиций - Экономическая сущность инвестиций – долгосрочные вложения экономических ресурсов сроком более 1 года для получения прибыли путем...
Тема: Федеральный закон от 26.07.2006 N 135-ФЗ - На основании изучения ФЗ № 135, дайте максимально короткое определение следующих понятий с указанием статей и пунктов закона...
Сущность, функции и виды управления в телекоммуникациях - Цели достигаются с помощью различных принципов, функций и методов социально-экономического менеджмента...
Схема построения базисных индексов - Индекс (лат. INDEX – указатель, показатель) - относительная величина, показывающая, во сколько раз уровень изучаемого явления...
Тема 11. Международное космическое право - Правовой режим космического пространства и небесных тел. Принципы деятельности государств по исследованию...



©2015- 2024 pdnr.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.