Пиши Дома Нужные Работы

Обратная связь

Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель у складзе Рэчы Паспалітай

Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў складзе Рэчы Паспалітай адбывалася ва ўмовах амаль бесперапынных войнаў. Ад іх асабліва пацярпелі ўсходнія тэрыторыі Беларусі, сумежныя з маскоўскай дзяржавай. Тут засталося менш за 1/3 насельніцтва, пуставала каля 70% сялянскіх хат. Вялікія страты панеслі гарады.

Ваенныя разбурэнні дапаўняліся неўраджаямі і эпідэміямі. У сваім развіцці ВКЛ было адкінута на дзесяткі гадоў назад.

Аднак ваеннае ліхалецце паступова адыйшло. Ужо з 30-х гадоў XVIII cтагоддзя пачалося паступовае адраджэнне разбуранай гаспадаркі, павялічылася колькасць насельніцтва. У выніку хутка пачалі аднаўляцца панскія фальваркі, якія выпрацоўвалі прадукцыю на рынак. Разам з тым у гэты час папулярнай стала арэнда зямлі.

Такім чынам, у канцы XVIII стагоддзя большасць сялянскіх падвор’яў мелі досыць моцную гаспадарку і добры патэнцыял. Але гэты патэнцыял істотна зніжалі прыгонная залежнасць і падатковы ўціск. Сяляне па–ранейшаму выконвалі вялікія павіннасці.

Не менш цяжкім быў і грашовы падатак – чынш.

Акрамя падаткаў феадалу, сяляне плацілі штогадовы падатак у дзяржаўную казну з кожнага двара (дыма). Ён называўся “падымны”. Селянін быў цалкам асабіста залежным ад феадала. У любы момант феадал мог адабраць у яго зямлю, перасяліць у іншае месца, купіць-прадаць, прайграць у карты. У XVIII стагоддзі на Беларусі адбыліся два буйныя антыфеадальныя паўстанні – Крычаўскае і Камянецкае.

Крычаўскае паўстанне адбылося ў 1740 – 1744 гг. у маёнтку князя Гераніма Радзівіла ў Крычаўскім павеце. Маёнтак гэты Геранім Радзівіл здаў у арэнду братам Гдалю і Шмуйлу Іцкевічам. Гэтыя часовыя гаспадары ўстанавілі тут жорсткі прыгнёт і пераўзышлі ў гэтым усіх папярэднікаў. Яны павялічылі паншчыну, увялі вялікія падаткі, рэгулярна збіралі падарункі і пачастункі (амаль на 1 млн. 300 тыс. звыш належнага), за непаслушэнства збівалі бізунамі, не давалі скардзіцца. Паўстанне ўзначаліў войт Васіль Вашчыла. Паўстанцы выгналі братоў Іцкевічаў, запрасілі новых арэндатараў і сталі кантраліраваць выкананне дагавораў. Геранім Радзівіл адчуў, што страчвае кантроль над сітуацыяй. У студзені 1744 года ён накіраваў супраць бунтаўшчыкоў добра ўзброенае войска з гарматамі. Паўстанцы былі разбіты. Каля 200 чалавек загінулі ў баі, 30 чалавек пасадзілі на кол ці падвесілі за рэбры. Васіль Вашчыла ўцёк на Украіну, дзе быў арыштаваны і хутка памёр. Да гэтага часу шукаюць казну паўстанцаў (каля 6 тыс. злотых).



Праз 10 гадоў пасля Крычаўскага, у 1754 годзе, пачалося паўстанне сялян у вёсцы Каменшчына Мазырскага павета ва ўладаннях каталіцкай царквы. Прычынай яго быў зноў-такі непасільны прыгнёт. Але і гэта паўстанне было жорстка падаўлена ўладамі.

З другой паловы XVIII стагоддзя пачалося паступовае адражэнне гарадоў Беларусі. У гэты перыяд у ВКЛ налічвалася 39 гарадоў і 350 мястэчак, гарадское насельніцтва складала каля 11%. Найбольш буйнымі гарадамі былі Магілёў, Віцебск, дзе жыло больш за 10 тыс. насельніцтва. Каля 5 – 6 тыс. жыхароў было ў Гародні і Мінску, каля 4 тыс. – у Полацку, Слоніме, Мсціслаўлі. Пачалі развівацца шляхі зносін, пабудаваны мінска-слонімскі і мінска-віленскі тракты. Праводзіліся работы па ачыстцы рэк, збудаванню рачных портаў, будаўніцтву мастоў. У другой палове XVIII стагоддзя былі пабудаваны два буйныя каналы, якія злучылі Балтыйскае і Чорнае моры: Дняпроўска-Неманскі і Дняпроўска-Бугскі.

Новай з’явай у эканамічным развіцці ВКЛ у другой палове XVIII стагоддзя стала ўзнікненне мануфактурнай вытворчасці. Мануфактура – гэта форма вытворчасці ( манус – рука, фактура – выраб), заснаваная на падзеле працы. На Беларусі мануфактуры ўзніклі галоўным чынам у мястэчках і малых прыватнаўласніцкіх гарадах, паколькі ў буйных гарадах існавала манаполія цэхаў на выраб і продаж рамесленых тавараў. Узнікненне мануфактур сведчыла аб паступовым распадзе феадальных адносін і фарміраванні капіталістычнай вытворчасці.

Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель у складзе Рэчы Паспалітай

Эканамічнае развіццё сельскай гаспадаркі Беларусі вызначалася аграрнай рэформай Жыгімонта Аўгуста 1557 года. Ішоў працэс фарміравання і развіцця фальварачна-баршчыннай гаспадаркі. Вынікам аграрнай рэформы былі ўдасканаленне арганізацыі сельскагаспадарчай вытворчасці, павышэнне даходнасці фальваркаў. Пасля кароткачасовага эканамічнага пад’ёму з другой паловы XVII стагоддзя пачынаецца эканамічны заняпад, выкліканы шматлікімі войнамі, якія вяла ў гэты час Рэч Паспалітая, скарачэннем ў два разы ў выніку войнаў, эпідэмій, неўраджаеў насельніцтва, адпаведна змяншэннем колькасці ворыўных зямель, феадальнымі міжусобіцамі, калі ў ходзе міжусобных ваенных дзеянняў таксама руйнаваліся паселішчы і знішчаліся пасевы. Усё гэта прыводзіла да узмацнення феадальнага ўціску, павялічэння павіннасцей. Сяляне ў асноўным адпрацоўвалі паншчыну і плацілі чынш. Акрамя таго, сяляне павінны былі рамантаваць дарогі і масты, плаціць дзяржаўныя падаткі, выконваць іншыя шматлікія павіннасці.

З другой паловы XVII стала шырока практыкавацца перадача маёнткаў у арэнду, але гэта прывяло да яшчэ большай эксплуатацыі сялянства. Усе падарожнікі, якія праязджалі ў гэты час праз беларускія землі і аставілі свае запіскі, адзначалі беднату насельніцтва.. Цяжкае эканамічнае палажэнне сялянства прыводзіла да сацыяльных канфліктаў, хаця яны не атрымалі ў Беларусі такіх шырокіх маштабаў, як, напрыклад, сялянскія войны ў Расіі. Прычыны былі не толькі ў ментальнасці беларускага насельніцтва, але і ў геаграфічным палажэнні. Найбольш буйным сялянскім выступленнем былі паўстанні 1740-1744 гг. ў Крычаўскім старостве і 1754-1756 гг. ў Мозырскім павеце.

Паступовы эканамічны пад’ём пачаўся толькі з 30-40-х гадоў ХVIII стагоддзя. Гэтаму садзейнічаў рост попыту на знешнім і ўнутраным рынках на сельскагаспадарчыя тавары з прычыны павялічэння колькасці гарадоў і насельніцтва ў іх, прынятых мерах па развіццю гандлю і сродкаў зносін: створаны каналы, тракты, адзіныя меры вагі, аб’ёму, даўжыні. У гэты час улады і памешчыкі пачалі стымуліраваць запашку сялянамі пустуючых валок шляхам часовага вызвалення ад павіннасцей за гэтыя землі і перасялення іх на так званыя “слабоды”. У выніку да сярэдзіны ХVIII ст. агульная плошча сялянскіх надзелаў была адноўлена. У панскіх гаспадарках удасканальвалася агратэхніка вырошчвання асноўных сельскагаспадарчых культур, Развівалася жывёлагадоўля. Але адначасова павялічваўся феадальны прыгнёт сялянства, эканамічная дыферэнцыяцыя насельніцтва вёсак. Гэта сведчыла аб пачатку разлаження феадальна-прыгонніцкай гаспадаркі.

Прыкладна аналагічны працэс праходзіў і ў гарадах. Другая палова ХVI і першая палова XVII стст. былі адзначаны значным ростам колькасці гарадоў і гарадскога насельніцтва, але ў часы ваеннага ліхалецця другой паловы XVII ст. большасць гарадоў і мястэчак Беларусі была спустошана, некаторыя цалкам спалены. З гэтай прычыны сейм Рэчы Паспалітай нават быў вымушаны прыняць пастановы аб вызваленні гарадоў ад падаткаў. Аднаўленне эканамічнага жыцця ў гарадах і мястэчкаў пачалося ў другой палове ХVIII стагоддзя, але да канца гэтага стагоддзя так і не была адноўлена колькасць гаражан, якая была ў першай палове XVII стагоддзя. Да гэтага часу цэхавая сістэма ўступіла ў стадыю разлажэння, хаця пануючае становішча ў гарадах заставалася за рамяством.

Такім чынам, Беларусь у сваім сацыяльна-эканамічным развіцці на працягу XVII-ХVIII стст. прайшла перыяд заняпаду, а з другой паловы ХVIII ст. зрабіла значны крок наперад. Усё большае значэнне стала набываць таварная вытворчасць, з’явіліся новыя формы прамысловасці, актывізаваўся гандаль.

17. Знешняя і ўнутраная палітыка РП у другой палове ХVІ - першай палове ХVІІІ стст

Знешнепалітычнае становішча беларускіх зямель у складзе Рэчы Паспалітай

У 16 – 18 ст.ст. тэрыторыя Беларусі была пераўтворана ў зону вострага ваеннага супрацьстаяння суседніх дзяржаў – Расіі, Польшчы, Швецыі і Украіны, тут ішлі амаль бесперапынныя ваенныя дзеянні, якія наносілі ёй вялікія матэрыяльныя і людскія страты.

З 1558 па 1582 гг. Беларусь была асноўным тэатрам ваенных дзеянняў у сувязі з Лівонскай вайной. Рускія войскі захапілі і спустошылі амаль палову яе тэрыторыі. Пасля захопу Полацка рускае войска стала пагражаць Вільні. У такіх умовах была падпісана Люблінская ўнія, якая істотна паўплывала на ход Лівонскай вайны. Новы кароль Рэчы Паспалітай Стэфан Баторый (1576 – 1586) змог сабраць вялікае войска і змяніў ход ваенных дзеянняў. У 1579 годзе быў вызвалены Полацк, а затым і іншыя населеныя пункты Беларусі. У 1582 годзе вайна скончылася перамогай Рэчы Паспалітай. Па Ям-Запольскаму пагадненню ВКЛ вярталіся ўсе землі, страчаныя падчас вайны. Да Рэчы Паспалітай адыходзіла таксама большая частка Лівоніі.

Другой буйной ваеннай кампаніяй ў пачатку XVII стагоддзя была адкрытая экспансія Рэчы Паспалітай у Маскоўскую дзяржаву, якая перажывала так званы ”смутны час”. Ён быў абумоўлены тым, што на Русі скончылася дынастыя Рурыкавічаў і пачалася барацьба за маскоўскі трон. Акрамя таго, некалькі гадоў падрад тут былі неўраджаі, пачаўся голад. Бунты галодных сялян ахапілі ўсю краіну. Новы кароль Рэчы Паспалітай Жыгімонт Ваза (1587 – 1632) вырашыў скарыстаць гэтую сітуацыю для ўзмацнення свайго ўплыву на Усходзе. У гэты час у сядзібе беларускага магната Вішнявецкага аб’явіўся малады чалавек, які назваў сябе царэвічам Дзмітрыем (малодшы сын Івана IV). Ён сцвярджаў, што выратаваўся ад забойц Барыса Гадунова і прад’яўляў прэтэнзіі на рускі прэстол. На самай справе гэта быў манах Рыгор Атрэп’еў. Шляхта Рэчы Паспалітай вырашыла выкарастаць смелага авантурыста, каб замацаваць палітычнае першынство ў Усходняй Еўропе. Дыпламатычныя захады былі адкінуты і пачалося адкрытае ваеннае ўмяшанне ў справы суседняй дзяржавы.

Першы паход на Маскву пачаўся ў 1604 годзе. Ілжэдзмітрый пры падтрымцы войска Рэчы Паспалітай амаль год знаходзіўся на маскоўскім троне, аднак быў выкрыты і забіты.

У 1607 годзе быў наладжаны новы паход у Рускую дзяржаву з Ілжэдзмітрыем II у абозе (настаўнік з Магілёва). Але і другога напаткаў такі ж лёс. Ён быў забіты, так і не стаўшы царом.

У 1609 годзе ў чарговы паход на Маскву рушыў з войскам сам кароль Жыгімонт III Ваза. Баярская Дума, дзе былі вялікія супярэчнасці, дала згоду на абвяшчэнне сына Жыгімонта 15-гадовага Уладзіслава царом Масковіі. Два гады сталіца рускай дзяржавы была ў руках іншаземцаў, якія наводзілі там свае парадкі. Аднак у 1612 годзе народнае апалчэнне на чале з Мініным і Пажарскім здолела адваяваць Маскву і выгнаць чужаземныя войскі са сваёй тэрыторыі. Адмоўным вынікам інтэрвенцыі Рэчы Паспалітай у Маскву стала замацаванне варожых адносін паміж суседнімі дзяржавамі. Палякі і літвіны ўспрымаліся ў Маскве як галоўныя яе ворагі. З гэтага часу руская дзяржава настойліва дамагалася ліквідацыі Рэчы Паспалітай, чаго і дасягнула ў канцы XVIII ст.

Усе гэтыя гады праз Беларусь з Захаду на Усход і з Усходу на Захад бесперапынна рухаліся войскі, якія руйнавалі беларускія землі

Спусташальнай для Беларусі была вайна РП з Рускай дзяржавай, якая цягнулася з 1654 па 1667 г.

Пачалася яна з антыпольскага паўстання на Украіне пад кіраўніцтвам Багдана Хмяльніцкага. У ходзе паўстання Б.Хмельніцкі дамагаўся не толькі вызвалення ад польскага панавання, але і стварэння Вялікай Украіны з далучэннем да яе паўднёва – ўсходніх зямель Беларусі. Ён засылаў на Беларусь свае казацкія атрады (загоны) пад кіраўніцтвам Налівайкі, Нябабы, Галоты, Крычэўскага, Крывашапкі, да якіх далучаліся беларускія сяляне. Супраць іх вяло барацьбу войска на чале з гетманам Янушам Радзівілам.

У 1654 годзе паміж Расіяй і Украінай быў заключаны ваенна – палітычны саюз. Па рашэнню Пераяслаўскай рады (казацкага з’езду) Украіна адыходзіла ў склад праваслаўнай Расіі. Для барацьбы з палякамі рускі цар Алексей Міхайлавіч кінуў на Украіну вялікае войска. Заадно ён меў намер далучыць да Расіі і землі Беларусі (ВКЛ). Ваенныя дзеянні пачаліся ў 1654 годзе. Аляксей Міхайлавіч захапіў большую частку тэрыторыі Беларусі, у 1655 годзе нават сталіцу ВКЛ Вільню, пасля чаго пачаў тытулаваць сябе “государем Великой, Малой и Белой Руси”. Безумоўна, што 10-тыс. войска гетмана Януша Радзівіла не магло даць адпор 100-тысячнаму рускаму войску, але на баку ВКЛ выступіла і Швецыя. Гэта дало магчымасць войску Рэчы Паспалітай больш актыўна весці баявыя дзеянні. У 1660 годзе асноўныя сілы рускіх былі разбіты. У 1661 годзе была вызвалена Вільня. Пачаўся адыход рускага войска з беларускай зямлі. Доўгія перамовы завяршыліся заключэннем у студзені 1667 года Андрусаўскага міру (Андрусава знаходзіцца каля Мсціслаўля у Магілёўскай вобл).

Згодна з ім Маскоўскі цар адмаўляўся ад зямель Беларусі, але пакідаў за сабой Смаленск. Украіна была падзелена па Дняпры: левабярэжная адыходзіла да Расіі, правабярэжная заставалася ў Рэчы Паспалітай. Акрамя таго, Андрусаўскі мір замацоўваў права маскоўскага цара абараняць праваслаўных жыхароў Рэчы Паспалітай.

Даніна, якую прынёс беларускі народ войнам, была жудаснай. Колькасць насельніцтва Беларусі скарацілася больш чым удвая – з 2,9 млн. челавек да 1,4 млн.чалавек. Яшчэ больш за 300 тыс. жыхароў Беларусі былі ўзяты ў палон і прымусова пераселены ў Расію. Вывозілі сялян, шляхту, але галоўным чынам майстроў-рамеснікаў, якія ў другой палове XVII стагоддзя складалі каля 20% насельніцтва Масквы і ўнеслі вялікі ўклад у развіццё культуры і рамяства на Русі.

У пачатку 18 стагоддзя на беларускія землі прыйшла новая, Паўночная вайна (1700 – 1721 гг.). Гэтую вайну вяла Расія са Швецыяй, але большай часткай на тэрыторыі Беларусі. Вайна выклікала раскол сярод беларускай шляхты, частка выступіла на баку Швецыі (Сапегі і інш.), частка на баку Расіі (Агінскія, Вішнявецкія і інш.). Шматтысячныя вайсковыя злучэнні руйнавалі гарады і вёскі Беларусі, ператваралі яе ў выпаленную зямлю. Вайна скончылася перамогай Расіі. На гэты раз Беларусь страціла каля 700 тыс. чалавек,

Войны сярэдзіны XVII – пачатку XVIII стст. сталі тым рубяжом, пасля якога Рэч Паспалітая прыйшла ў заняпад. У гэтым былі зацікаўлены суседнія дзяржавы Расія, Аўстрыя і Прусія, якія нават падпісалі паміж сабой тайныя пагадненні (у 1720, 1726 гг.) аб падтрымцы бязладдзя ў РП.






ТОП 5 статей:
Экономическая сущность инвестиций - Экономическая сущность инвестиций – долгосрочные вложения экономических ресурсов сроком более 1 года для получения прибыли путем...
Тема: Федеральный закон от 26.07.2006 N 135-ФЗ - На основании изучения ФЗ № 135, дайте максимально короткое определение следующих понятий с указанием статей и пунктов закона...
Сущность, функции и виды управления в телекоммуникациях - Цели достигаются с помощью различных принципов, функций и методов социально-экономического менеджмента...
Схема построения базисных индексов - Индекс (лат. INDEX – указатель, показатель) - относительная величина, показывающая, во сколько раз уровень изучаемого явления...
Тема 11. Международное космическое право - Правовой режим космического пространства и небесных тел. Принципы деятельности государств по исследованию...



©2015- 2024 pdnr.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.