Пиши Дома Нужные Работы

Обратная связь

Фарміраванне беларускай нацыі. 1-я сусветная вайна і Беларусь

У другой палове XIX стагоддзя працягвалася фарміраванне беларускай нацыі, хаця гэты працэс ішоў даволі складана з-за этнічнай рознастайнасці насельніцтва, адрозненняў у рэлігіі. Тым не менш усё больш выразна адчувалася агульнасць эканамічнай прасторы, мовы, культуры, нягледзячы на апалячванне, а затым на русіфікацыю, расла самасвядомасць беларусаў. Так, ужо згодна з перапісам 1897 года 74% насельніцтва беларускіх губерняў лічылі сваёй роднай мовай беларускую.

Вялікую ролю у складванні беларускай нацыі адыграла развіццё ў другой палове XIX стагоддзя і пачатку XX ст. пісьмовай літаратурнай мовы. Спачатку шырока прымянялася “лацініца” – запіс беларускіх слоў лацінскімі літарамі, а затым і “кірыліца” – славянскі алфавіт. У 1870 годзе І.І. Насовіч выдаў “Слоўнік беларускай мовы”, а ў 1885 г. Я. Карскі – “Агляд гукаў і форм беларускай мовы”. Узнікаюць беларуская опера і тэатр. У 1884 годзе пачала выходзіць першая недзяржаўная беларуская газета ліберальнай накіраванасці – “Минский листок”.

Пад уплывам рэвалюцыі улады былі вымушаны дазволіць выкарыстанне ў друку беларускай мовы, хаця афіцыйнай лічылася руская. У верасні 1906 года пачала выходзіць беларускамоўная газета “Наша доля”, а пасля яе закрыцця – “Наша ніва”. На беларускай мове выдаваліся і часопісы: дзіцячы “Лучынка”, сельскагаспадарчы “Саха”, сатырычны “Крапіва”. Выйшлі таксама і першыя беларускамоўныя падручнікі для школ, аўтарамі якіх былі Э. Пашкевіч (Цётка) і Янка Купала.

Складванне беларускай нацыі, галечнае становішча беларускіх працоўных, узмацненне іх рэвалюцыйнай актыўнасці садзейнічалі актывізацыі нацыянальна-вызваленчага руху. У 1902 годзе студэнты – беларусы ў Пецярбургу заснавалі першую беларускую партыю, атрымаўшую назву “Беларуская рэвалюцыйная грамада” (БРГ). Яна ставіла мэтай дасягненне раўнапраўя беларусаў, свабоднага карыстання беларускай мовай, развіццё беларускай літаратуры, культуры. У яе ўліліся гурткі самаадукацыі, якія існавалі ў Вільні, Мінску, Гродно, Слуцку. Пасля разгрома арганізацыі ўцалелыя члены БРГ, перш за ўсё браты Іван і Антон Луцкевічы, заснавалі “Беларускую сацыялістычную грамаду” (БСГ). У гады рэвалюцыі БСГ таксама выступіла разам з іншымі рэвалюцыйнымі сіламі, пасля яе паражэння Беларуская сацыялістычная грамада перайшла на памяркоўныя, ліберальныя пазіцыі, пачала барацьбу за рэформы ў рамках манархіі.



Пад уплывам БСГ знаходзіліся газета “Наша ніва”, многія прадстаўнікі беларускай інтэлігенцыі. У маі 1907 года ў Вільні прайшоў з’езд выкладчыкаў школ, які пад уплывам БСГ выступіў за навучанне дзяцей на беларускай мове і па беларускім падручнікам. Некаторыя дэлегаты з’езда былі арыштаваны паліцыяй.

Фарміраванне беларускай нацыі. Адраджэнне беларускай мовы і літаратуры

Супольнасці людзей, якія характарызуюцца ўстойлівымі эканамічнымі і тэрытарыяльнымі сувязямі, агульнасцю матэрыяльнай і духоўнай культуры, літаратурнай мовы, побыту, традыцый, самасвядомасцю, атрымалі назву нацый. У Еўропе нацыі пачалі ўзнікаць у перыяд пераходу ад феадалізма да капіталізму. Гэтаму садзейнічалі сацыяльныя, палітычныя, дэмаграфічныя фактары, уздым нацыянальных рухаў. У Беларусі працэс кансалідацыі нацыі пачаўся некалькі пазней, у 19-м стагоддзі. Замаруджванне працэсу ўтварэння беларускай нацыі растлумачваецца некалькімі прычынамі. Па-першае, адмоўную ролю сыгралі палітыка паланізацыі ў перыяд уваходжання Беларусі ў склад РП і русіфікацыі ў пазнейшы час.

Па-другое, замаруджвала кансалідацыю беларускай нацыі і тое, што беларусы складвалі ў асноўным вясковае насельніцтва, а гарады, дзе галоўным чынам канцэнтравалася інтэлектуальнае, культурнае, палітычнае жыццё, друк, былі іншаэтнічнымі. Тут пераважалі яўрэі, рускія, палякі, беларусы ж складалі ў канцы ХIX стагоддзя толькі 13,2%.

Беларуская інтэлігенцыя адрознівалася слабасцю, яна была або апалячаная, або русіфіцыравана. Носьбітам беларускай ідэі стала галоўным чынам беларуская шляхта, палова якой згодна з перапісам 1897 г. лічыла сваёй роднай мовай беларускую. Захавальнікамі ж беларускай ідэі на этнічным узроўні было сялянства, якое складала 90% насельніцтва. Менавіта з гэтага стасунку згодна перапісу 1897 г. 73% насельніцтва пяці заходніх губерняў Расійскай імперыі назвалі сябе беларусамі.

У ХIX стагоддзі паступова стабілізіравалася этнічная тэрыторыя беларусаў, якая вызначалася агульнасцю побыта, мовы, самасвядомасці яе жыхароў. Менавіта ў канцы ХIX-пачатку ХХ стст. вучоныя-этнографы Я. Карскі і іншыя ўжо змаглі распрацаваць этнічныя карты беларусаў. Згодна з імі этнічная тэрыторыя Беларусі не агранічвалася сучаснымі дзяржаўнымі межамі, а ахоплівала таксама і частку Беласточчыны. Віленшчыны, Смаленшчыны. У гэты час пачала адраджацца беларуская літаратурная мова.

Беларуская мова развівалася галоўным чынам як мова мастацкай літаратуры і часткова публіцыстыкі. Фарміраванне яе адбывалася павольна, у неспрыяльных умовах забароны ўрадам друкавання літаратуры на беларускай мове. Гэты працэс актывізаваўся ў пачатку ХХ стагоддзя, калі, з аднаго боку, была знята забарона на друкаваныя беларускія творы, з’явіліся беларускія выдавецтвы і друкаваныя беларускамоўныя перыядычныя выданні, з другога боку, назіраліся ўздым беларускага нацыянальна- вызваленчага руху і актывізацыя культурна-асветніцкай работы. Беларуская мова ў гэты час узбагацілася, пачалі складвацца асноўныя правапісныя і граматычныя нормы.

Пасля падаўлення паўстання 1863 г. і наступлення рэакцыі развіццё нацыянальнай літаратуры запаволілася, але не спынілася. У паэзіі Ф. Багушэвіча, сканцэнтраванай у зборніках “Дудка беларуская” і “Смык беларускі”, упершыню ў беларускай літаратуры з поўнай сілай загучала тэма патрыятызму і нацыянальнай годнасці. У цэнтры ўвагі твораў Ф. Багушэвіча было нялёгкае жыццё беларускага селяніна. Спачуваннем і сімпатыямі да простага чалавека, нацыянальным пафасам прасякнуты амаль усе творы паслядоўнікаў Ф. Багушэвіча – А. Гурыновіча і Я. Лучыны. Зборнік вершаў Я. Лучыны “Вязанка”, выдадзены ў 1903 г., з’яўляецца адлюстраваннем лірызму беларускай паэзіі таго часу. У ім адчуваецца вера ў лепшую будучыню Бацькаўшчыны.

Новым этапам у развіцці беларускай літаратуры стаў пачатак ХХ стагоддзя. Менавіта ў гэты час у 1905 г. была знята забарона на друкаваныя творы на беларускай мове, пачынаюць працаваць беларускія выдавецтвы “Загляне сонца і ў наша ваконца”, “Наша хата”, выдаюцца беларускія журналы “Саха”, “Лучынка”, пачынае выходзіць газета “Наша ніва”. Менавіта ў гэты час бліскуча праявіўся талент такіх маладых паэтаў і празаікаў, як Я. Купала, Я. Колас, Цётка (А. Пашкевіч), М. Багдановіч, А. Гарун, К. Буйло, Я. Журба.

Адукацыя, навука, друк у другой палове ХIX-пачатку ХХ стст.

Патрэбы капіталістычнага развіцця, тэхналагічны пераварот і ўдасканаленне прамысловай і сельскагаспадарчай таварнай вытворчасці патрабавалі пашырэння адукацыі сярод насельніцтва. Але, з другога боку, на развіццё сеткі навучальных устаноў у Расійскай імперыі, у тым ліку і ў Беларусі, значны ўплыў аказала рэпрэсіўная палітыка улад, асабліва пасля паўстання 1863-1864 гг. У гэты час былі закрыты адзіная ў Беларусі вышэйшая навучальная установа – Горацкі сельскагаспадарчы інстытут, Навагрудская гімназія, Маладзечанская, Свіслацкая прагімназіі, польскія школы і амаль усе прыватныя навучальныя установы. Асноўнай формай навучання такім чынам сталі пачатковыя школы, якія згодна з “Часовымі правіламі...” 1864 г. былі пастаўлены пад кантроль улад і праваслаўнага духавенства, а выкладанне пераведзена на рускую мову.

У пачатку ХХ стагоддзя ў сістэме школьнай адукацыі Беларусі адбыліся пэўныя змены. Агульная колькасць навучальных устаноў да 1914 г. павялічылася да 7682, з іх пачатковых школ – 7492. Такім чынам, пачатковая сістэма адукацыі заставалася пануючай, але ў той жа час значна паменшылася колькасць царкоўна-прыходскіх школ і адпаведна павялічылася колькасць школ, якія знаходзіліся ў веданні Міністэрства народнай асветы і мясцовых земстваў.Гэта азначала значны шаг уперад, але ў цэлым узровень адукацыі заставаўся нізкім, навучанню падлягалі толькі 20-25% хлопчыкаў і дзяўчынак.

Новым у сістэме навучання ў канцы ХIX-пачатку ХХ стст. Стала пашырэнне сеткі прафесійных навучальных устаноў: прамысловых, камерцыйных вучылішчаў, сельскагаспадарчых, ветэрынарна-фельчарскіх школ, настаўніцкіх семінарый.

Архітэктура, выяўленчае мастацтва, тэатр і музыка Беларусі ў др. пал. ХIX – пач. ХХ стст.

У другой палове ХIX стагоддзя назіраецца распад стылявога адзінства і на змену класіцызму прыходзіць стыль эклектыкі. Ён вызначаўся спалучэннем рознастылявых форм. Пры гэтым касцёлы будаваліся з перавагай элементаў неаготыкі або неараманскага стылю (касцёл св. Сімяёна і Елены ў Мінску), праваслаўныя храмы ў неарускім стылю (цэрквы ў Барысаве і іншых гарадах), для тэатраў было характэрным барока (цяперашні тэатр імя Я. Купалы ў Мінску), банкі, установы, чыгуначныя вакзалы мелі элементы рэнесанса.

Беларускі жывапіс другой паловы ХIX стагоддзя развіваўся ў рэчышчы дэмакратычнага рэалізму, блізкім да крытычнага рэалізму рускіх мастакоў-перасоўнікаў. Мастак К. Альхімовіч унёс нямалы ўклад у дальнейшае развіццё гістарычнага жанру. Вядомы яго карціны “Пахаванне Гедыміна”, “Смерць Міхаіла Глінскага ў турме” і іншыя. У гэтым жанры працаваў і другі мастак – Ф. Дмахоўскі. Выдатным прадстаўніком пейзажнага жанру быў А. Гараўскі. Найбольш значныя карціны “Бераг ракі Свіслач”, “На бацькаўшчыне”, “Вечар у Мінскай губерні” і інш. былі ім створаны менавіта ў Беларусі. Вядучым жанрам у беларускім выяўленчым мастацтве стаў бытавы, перш за ўсё партрэтны жывапіс Але ў гэты час ў жывапісу таксама пачалі праяўляцца новыя рысы мадэрна. Гэта было характэрным для творчасці М. Шагала, В. Бялыніцкага-Бірулі. Рэпрэсіі пасля паўстання 1863-1864 гг. адмоўна адбіліся на развіцці нацыянальнага тэатральнага мастацтва. У гэты час у асноўным развіваўся аматарскі тэатр, які меў выразна дэмакратычны напрамак, а ў гарадах гастралявалі акцёры рускіх і іншых тэатраў. У 1890 г. у Мінску было створана Таварыства аматараў мастацтва і адначасова быў адкрыты пастаянны тэатр.

У пачатку ХХ стагоддзя прадаўжалі дзейнічаць шматлікія музычна-драматычныя гурткі і арганізацыі так званых беларускіх вечарынак. На іх аснове і ўзнікла першая прафесійная беларуская трупа – тэатр Ігната Буйніцкага..

Прыкметную ролю ў развіцці музычнага мастацтва адыгралі літаратурна-музычныя гурткі і таварыствы аматараў прыгожых мастацтваў, якія пачалі стварацца ў канцы ХIX –пачатку ХХ стст. У пачатку ХХ стагоддзя пачалі дзейнічаць і першыя музычныя навучальныя установы. Такім чынам, у пачатку ХХ тагоддзя быў закладзены фундамент прафесійнага музычнага мастацтва Беларусі.

29. Сацыяльна-эканам. становішча беларускіх губерняў ў 1900-1914гг. Сталыпінскія рэформы

Развіццё малочна-мясной жывёлагадоўлі паўплывала на структуру пасяўных плошчаў. У 7,7 разоў пашырыліся пасевы кармавых траў, галоўным чынам, у памешчыцкіх гаспадарках. У пачатку ХХ ст. заходні рэгіён стаў трэцім пасля Польшчы і Прыбалтыкі па ўдзельнай вазе кармавых траў у агульнай пасяўной плошчы.

Акрамя мяса-малочнай накіраванасці, у Беларусі вызначылася спецыялізацыя рэгіёнаў па вырошчванню тэхнічных культур, у першую чаргу бульбы. Па яе вытворчасці заходнія рэгіёны разам з Прыбалтыкай займалі першае месца ў Еўрапейскай Расіі. Рост гандлёвага бульбаводства быў звязаны не толькі з вытворчасцю кармоў для жывёлы, але галоўным чынам з развіццём вінакураннай вытворчасці ў памешчыцкіх маёнтках. У канцы ХIX стагоддзя сярэдняя штогадовая вытворчасць 40-градуснага разбаўленага спірту ў пяці заходніх губернях складала больш за 8 млн. вёдзер. Значная колькасць бульбы накіроўвалася на прадажу ў іншыя рэгіёны.

У паўночнай Беларусі асноўным накірункам стала льноводства. Гэтая працаёмкая культура патрабавала вялікай колькасці наёмнай рабочай сілы. Рост вінакурэння, развіццё масларобчых, сыраварных, алейных, суконных і іншых сельскагаспадарчых падсобных прадпрыемствў адыгрывалі важную ролю ва ўсталяванні капіталістычных адносін у сельскай гаспадарцы.

Гэтыя напрамкі спецыялізацыі захаваліся і ў пачатку ХХ стагоддзя. Як і раней, павялічваліся пасевы тэхнічных і кармавых культур, у першую чаргу бульбы, у паўночных рэгіёнах – льну і канапель. Важнай галіной сельскагаспадарчай вытворчасці заставалася жывёлагадоўля. Значна палепшылася тэхнічная аснашчанасць сельскагаспадарчай вытворчасці, пашыраліся рыначныя сувязі.

Разам з тым у другой палове ХIX стагоддзя і пачатку ХХ стагоддзя развіццё капіталістычных адносін у беларускай вёсцы спалучалася з рэшткамі феадалізму. Найбуйнейшым перажыткам прыгонніцтва заставалася панская зямельная ўласнасць У канцы ХIX стагоддзя памешчыкам належала 50,5% дзесяцін прыдатнай зямлі, сяляне валодалі 33,4% надзельнай зямлі, астатняя была ва ўласнасці дзяржавы, манастыроў, царквы. Пры гэтым для Беларусі было характэрным менавіта буйнае памешчыцкае землеўладанне. Адпаведна захоўвалася малазямелле асноўнай часткі сялян, адпрацовачныя павіннасці за карыстанне сялянамі панскай зямлёй.

Перажыткамі феадалізму ў парэформенных пазямельных адносінах ў Беларусі з’яўлялася церазпалосіца, якая спалучалася з дробнапалоскасцю сялянскіх угоддзяў, далёказямеллем, а таксама паўфеадальныя падаткі, натуральныя павіннасці, абмежаванне грамадзянскіх правоў сялянства.

К пачатку ХХ ст. ў Беларусі быў завершаны прамыслова- тэхнічны пераварот, у асноўных галінах прамысловасці і транспарту канчаткова зацвердзілася перавага фабрычна-заводскай вытворчасці.

Развіццё капіталістычных адносін на вёсцы, індустрыялізацыя не прывялі да паляпшэння жыцця асноўнай масы насельніцтва. У сельскай мясцовасці ўзмацнілася сацыяльная дыферэнцыяцыя грамадства. У пачатку ХХ стагоддзя больш заможны слой сялянства складаў каля 8%. У той жа час з 1877 па 1905 гг. Колькасць малазямельных гаспадарак (з надзелам да 15 дзесяцін) узрасла ў 2 разы і склала 84,5 % усіх гаспадарак. Беззямельныя і малазямельныя сяляне з’яўляліся базай для фарміравання сельскага і гарадскога пралетарыята – наёмнай рабочай сілы. У канцы ХIX стагоддзя на памешчыкаў і сельскую буржуазію працавалі 182 тыс. парабкаў і ў гэтых адносінах Беларусь займала адно з першых месц у Расійскай імперыі. Колькасць прамысловых рабочых, з улікам рамеснікаў і чыгуначнікаў, у пачатку ХХ стагоддзя дасягнула 350 тыс. Узровень жыцця іх быў таксама нізкім. Пры фактычна ненарміраваным рабочым дні заробкі беларускіх рабочых былі на 20% ніжэйшымі, чым у Расіі, дзве трэціх яго ішло на харчаванне і наём кватэры. Нізкі ўзровень жыцця сялян і рабочых прывялі да новай з’явы канца ХIX- пачатку ХХ стст. – масавага эміграцыйнага руху. Даследчыкі лічаць, што ў гэты час па эканамічных прычынах за мяжу выехала ад 200 да 500 тыс. беларусаў. Такім чынам, эканамічнае развіццё Беларусі сведчыць аб развіцці капіталізму і яго вышэйшай стадыі – імперыялізму, але ён не паспеў набыць класічныя формы і ў 1913 г. Беларусь працягвала заставацца аграрным прыдаткам Расійскай імперыі.

Наступным значным крокам у развіцці капіталізма ў сельскай гаспадарцы была аграрная рэформа, якая была праведзена ў 1906 – 14 гг. прэм’ер-міністрам царскага ўрада П.А. Сталыпіным і яго прыхільнікамі. Яна ставіла мэтай, па-першае, ліквідацыю абшчыннага сялянскага землеўладання. Спачатку ўказам цара ад 9 лістапада 1906 г. быў вызначаны добраахвотны выхад сялян з зямлёй з абшчыны, а затым з чэрвеня 1910 года ён стаў абавязковым. Сяляне маглі пасля выхаду з абшчыны звесці належаўшую ім зямлю ў адзін масіў, перанесці туды гаспадарчыя і жылыя пабудовы і заснаваць такім чынам хутары. Можна было таксама былую абшчынную зямлю, якая перайшла ў поўную прыватную ўласнасць, атрымаць у адным месцы, на вотрубе, без пераносу пабудоў.

Другімі напрамкамі сталыпінскай аграрнай рэформы былі перасяленне малазямельных і беззямельных сялян на землі ў Сібіры, Далёкім Усходе, Паўночным Каўказе і Сярэдняй Азіі, а таксама меры дапамогі сялянам у набыцці палепшаных парод жывёлы, сельскагаспадарчых машын, распаўсюджванні агранамічных ведаў і г. д.

За час правядзення рэформы ў Магілёўскай губерні з абшчын выйшлі больш паловы сялянскіх гаспадарак, у Віцебскай – трэцяя частка. У Гродзенскай, Мінскай, Віленскай губернях на пачатак рэформы абшчын увогуле не існавала. Але рассяленне на хутары ішло марудна. Было створана каля 128 тысяч хутароў і вотрубаў, што складала толькі 12% ад колькасці сялянскіх двароў. Сяляне-беднякі, не маючы сродкаў на перасяленне і вядзенне хутарскіх гаспадарак, пачалі прадаваць сваю зямлю заможным сялянам. З 1907 па 1914 гг. у 5 беларускіх губернях 40800 сялян прадалі 187800 дзесяцін зямлі, атрыманай ва ўласнаць. У выніку колькасць так званых кулакоў павялічылася з 8% да 12%.

Рэформа садзейнічала распаду сельскай абшчыны, развіццю капіталістычных адносін ў сельскай мясцовасці, павялічыла праслойку заможных гаспадарак і адначасова сельскага пралетарыята. Але яна не змагла карэнным чынам змяніць паўфеадальны характар беларускай вёскі, як і сельскай гаспадаркі Расіі ў цэлым, ліквідаваць буйнае памешчыцкае землеўладанне.

Больш хуткімі тэмпамі капіталізм развіваўся ў прамысловасці, чаму садзейнічала павелічэнне колькасці таннай рабочай сілы. Пасля 1861 года прамысловасць Беларусі пачала ўваходзіць у трэцюю стадыю развіцця – фабрычна-заводскую вытворчасць, хаця адначасова развіваліся рамесніцкія і мануфактурныя прадпрыемствы, характэрныя для папярэдніх стадый. Рамесніцкія майстэрні пераважалі ў харчовай, тэкстыльнай вытворчасці. Мануфактуры ствараліся галоўным чынам на базе сялянскіх промыслаў і гарадскіх рамёсел і пераважалі ў лёгкай прамысловасці.

Пралетарыят у Беларусі быў нешматлікім, беларусы пераважалі сярод вясковага насельніцтва. Усяго к пачатку XX стагоддзя ў Беларусі налічвалася 178,8 тысяч рабочых, занятых ў прамысловасці, разам жа з наёмнымі сельскагаспадарчымі рабочымі – 400 тысяч, да 1913 г. іх колькасць павялічылася да 514 тысяч.

Значны ўплыў на развіццё прамысловасці, пашырэнне гандлю, паскарэнне спецыялізацыі рэгіёнаў, фарміраванне адзінага беларускага рынку аказвалі будаўніцтва і эксплуатацыя чыгунак. У 1862 годзе пачала працаваць Пецярбургска-Варшаўская чыгунка, у 1866 годзе адкрыты Дзвінска-Полацка-Віцебскі участак Рыжска-Арлоўскай чыгункі. Агульная працягласць чыгунак на тэрыторыі Беларусі ў пачатку XX стагоддзя склала каля 3 тысяч вёрст. Развіваўся і водны транспарт. Па Прыпяці, Беразіне, Сожы ў 1900 годзе хадзілі 310 парусных і 23 паравых судны. У Пінску працаваў суднабудаўнічы завод.

У пачатку XX стагоддзя расійскі капіталізм уступіў у імперыялістычную стадыю развіцця. Яна характарызавался высокай ступенню канцэнтрацыі і цэнтралізацыі вытворчасці і капітала, узнікненнем манапалістычных аб’яднанняў. У Беларусі таксама былі заснаваны такія аб’яднанні: камітэт запалкавых фабрыкантаў Паўночна-Заходняга краю, сіндыкат уладальнікаў цагляных заводаў, сіндыкат фабрыкантаў-півавараў Паўночна-Заходняга краю, саюз лесапрамыслоўцаў Паўночна-Заходняга краю. Да 53 тысяч у 1913 годзе павялічылася колькасць рабочых на буйных прадпрыемствах. Уся прамысловасць у 1913 годзе давала 20,4% нацыянальнага прыбытку або на 5,4% больш, чым у 1900 годзе Але Беларусь у прамысловым развіцці адставала ад Расіі, тут выпускалася прадукцыі на душу насельніцтва ў 2 разы меньш, а сярэдні узровень зарплаты рабочых быў на 30% ніжэйшы, чым у сярэднім па Расійскай імперыі.

Мізэрныя заробкі яшчэ больш змяншаліся з-за розных штрафаў: у 1901 годзе ўладальнікі прадпрыемстваў аштрафавалі амаль палову ўсіх рабочых Беларусі.

Царызм, баючыся нарастаючай эканамічнай барацьбы рабочых, быў вымушаны пайсці на некаторыя абмежаванні эксплуатацыі з боку буржуазіі. Да 11,5 гадзін быў абмежаваны працоўны дзень, у 1903 годзе прыняты закон аб дапамозе рабочым, ахвярам няшчасных выпадкаў на вытворчасці, у 1912 г. – закон аб страхаванні рабочых ад хваробы і беспрацоўя, некалькі павышана зарплата. Але ў цэлым палажэнне рабочых заставалася цяжкім, бяспраўе і звышэксплуатацыя іх працы заставаліся.

30.






ТОП 5 статей:
Экономическая сущность инвестиций - Экономическая сущность инвестиций – долгосрочные вложения экономических ресурсов сроком более 1 года для получения прибыли путем...
Тема: Федеральный закон от 26.07.2006 N 135-ФЗ - На основании изучения ФЗ № 135, дайте максимально короткое определение следующих понятий с указанием статей и пунктов закона...
Сущность, функции и виды управления в телекоммуникациях - Цели достигаются с помощью различных принципов, функций и методов социально-экономического менеджмента...
Схема построения базисных индексов - Индекс (лат. INDEX – указатель, показатель) - относительная величина, показывающая, во сколько раз уровень изучаемого явления...
Тема 11. Международное космическое право - Правовой режим космического пространства и небесных тел. Принципы деятельности государств по исследованию...



©2015- 2017 pdnr.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.