Пиши Дома Нужные Работы

Обратная связь

Адмена прыгоннага права і асаблівасці буржуазных рэформ 1860-1870-х гг.у Беларусі

Адмена прыгоннага права і буржуазныя рэформы другой паловы ХIX –пач.ХХ стст. Асаблівасці іх правядзення на Беларусі

Крызіс феадальна-прыгонніцкай сістэмы, яе супярэчнасць з развіваючыміся капіталістычнымі адносінамі, нездавальненне сялянства сваім эканамічным палажэннем прымусілі царскі ўрад адмяніць прыгоннае права. 19 лютага 1861 г. імператар Аляксандр Падпісаў маніфест аб адмене прыгоннага права і Палажэнні Адобраныя Дзяржаўным Саветам. У Агульным Палажэнні вызначаліся асабістыя і маёмасныя правы сялян, парадак кіравання і выканання павіннасцей. З чатырох мясцовых Палажэнняў два адносіліся да Беларусі. Адно прымянялася да рускіх, а таксама Віцебскай і Магілёўскай губерняў, дзе існавала абшчынная форма землекарыстання, другое – да Віленскай, Гродзенскай і Мінскай губерняў, дзе было падворнае землекарыстанне. Згодна з імі сяляне атрымоўвалі асабістую свабоду і зямлю за выкуп.

У ўсходняй Беларусі ў залежнасці ад якасці зямлі вызначаліся надзелы на кожнага чалавека мужскога полу ад 1 да 5,5 дзесяцін. У заходняй частцы Беларусі за сялянамі замацоўваліся ранейшыя надзелы, якімі яны карысталіся да рэформы. Калі ў памешчыкаў заставалася менш адной трэці зямлі, якую яны мелі раней, або памеры сялянскіх надзелаў перавышалі вышэйшую норму, то лішкі памешчык меў права адрэзаць і далучыць да сваіх зямель. Атрымаць зямлю ва ўласнасць сяляне маглі толькі за выкуп, сума якога вызначалася аброкам, капіталізаваным з 6% гадавых. Такім чынам, памешчык прадаўжаў атрымліваць гадавы даход, роўны памеру былога гадавога аброка. Сяляне павінны былі выплаціць адразу 20% сумы выкупа зямлі, астатнія 80% выплачвала памешчыку дзяржава. Сума, выплачаная казной, аб’яўлялася сялянскім доўгам дзяржаве, які трэба было вярнуць за 49 гадоў пры 6% гадавых. Да завяршэння выкупных здзелак на працягу 9 гадоў сяляне лічыліся часоваабавязанымі і павінны былі несці ранейшыя павіннасці: плаціць аброк і адпрацоўваць баршчыну.



Рэформа у тым выглядзе, у якім яна праводзілася, калі сяляне прадаўжалі адбываць ранейшыя павіннасці, памешчыкі аставілі сабе бальш паловы ўсіх зямель, прычым найбольш прыдатных для апрацоўкі, калі быў завышаны кошт выкупа зямлі, не магла задаволіць насельніцтва. Гэта нездаволенасць таксама знайшла выражэнне ў паўстанні пад кіраўніцтвам К. Каліноўскага. Каб адцягнуць сялян ад удзелу ў паўстанні, урад пайшоў на некаторыя ўступкі земляробам Беларусі і Літвы. Было адменена становішча часоваабавязаных, на 20% зніжаны выкупные плацяжы, беззямельныя надзяляліся 3-дзесяцінным участкам зямлі. 16 мая 1867 г. быў прыняты закон аб дзяржаўных сялянах, якіх налічвалася ў Беларусі 20% ад усёй колькасці сельскага насельніцтва. Зямля, якой яны да гэтага часу карысталіся, пераходзіла ў іх уласнасць, але за выкуп. Пры гэтым, у адрозненне ад прыватнаўласніцкіх, дзяржаўные сяляне самі павінны былі ўносіць ўсе выкупные плацяжы, якія, праўда, былі ніжэйшымі, чым у былога панскага сялянства.

Буржуазныя рэформы 1860-1870-х гг.у Расійскай імперыі. Асаблівасці іх правядзення ў беларускіх губернях

Адмена прыгоннага права, капіталістычнае развіццё краіны абумовілі неабходнасць далейшых буржуазных рэформ па розным накірункам. Але рэформы 60 – 70-х гадоў 19 стагоддзя мелі ў Беларусі значныя абмежаванні і па часу, і па зместу ў сувязі як з фактычна каланіяльным палажэннем беларускага народа, так і з вострай барацьбой самадзяржаўя з рэвалюцыйным і нацыянальна-вызваленчым рухам, а таксама з польскім і каталіцкім уплывам на насельніцтва гэтага рэгіёна.

Гарадская рэформа 1870 года (праведзена ў Беларусі ў 1876 годзе) прадугледжвала выбарныя органы самакіравання, але выбары праходзілі на аснове маёмаснага цэнзу.

Судовая рэформа 1864 года (у Беларусі пачалася ў 1872 годзе) ліквідавала саслоўныя суды, стварыла акружныя суды і судовыя палаты. Суд аб’яўляўся адкрытым, галосным і незалежным ад улад, ствараліся адвакатура і інстытут прысяжных засядацеляў. Яны адыгралі вялікую ролю ў станаўленні буржуазных адносін.

Ваенная рэформа 1862 года прадугледжвала стварэнне арміі на аснове ўсеагульнай воінскай павіннасці з 20 гадоў і з кваліфіцыраванымі ваеннымі кадрамі. Для правядзення набора ў армію імперыя была падзелена на 15 ваенных акруг. У Беларусі былі адкрыты кадэцкія корпусы (ваенна-вучэбныя установы) у Полацку і Брэсце. Але афіцэрскі корпус складваўся ў асноўным з дваран.

Цэнзурная рэформа 1865 года адмяняла папярэднюю цэнзуру для выданняў памерам меньш 10 друкаваных аркушаў, а таксама для газет, часопісаў.

Рэформа адукацыі 1864 года дазваляла атрыманне адукацыі прадстаўнікам усіх саслоўяў. Уводзіліся гімназіі двух тыпаў – класічныя з перавагай класічнай падрыхтоўкі і рэальныя, дзе больш часу адводзілася на дакладныя і прыродазнаўчыя навукі. Грамадскім арганізацыям і прыватным асобам дазвалялася адкрываць пачатковыя народныя вучылішчы, але яны у Беларусі былі пастаўлены пад нагляд паліцыі і праваслаўнай царквы.

Земская рэформа 1864 года ў Беларусі поўнасцю не была праведзена. Згодна з ёй ствараліся мясцовыя органы самакіравання – земствы, якія займаліся пытаннямі мясцовай гаспадаркі, аховы здароўя, адукацыі. Выбарная сістэма будавалася на прынцыпе маёмаснага цэнзу. Улады асцерагаліся ўплыву мясцовага апалячанага дваранства (шляхты), якое было настроена апазіцыйна да самадзяржаўя. Гэта рэформа была праведзена ў Беларусі толькі ў 1911 годзе і з вялікімі абмежаваннямі.

Такім чынам, рэформы 60 – 70-х гадоў XIX стагоддзя, хаця і адкрылі шлях да капіталістычнага развіцця Расійскай імперыі, але не вырашылі галоўнага пытання – аграрнага, якое заставалася актуальным для грамадскага развіцця краіны да 1917 года. Увесь гэты час у грамадстве ішла барацьба за выбар шляхоў яго вырашэння – “прускага” і “амерыканскага”. Прускі шлях прадугледжваў маруднае пераўтварэнне памешчыцкіх гаспадарак у капіталістычныя з захаваннем буйных землеўладанняў, амерыканскі арыентаваўся на хуткую ломку паўфеадальнага памешчыцкага землеўладання і надзяленне сялян зямлёй для стварэння свабодных фермерскіх гаспадарак.

Пасля сялянскай рэформы 1861 г. урад прыняў рад мер па ўдасканаленню сельскага кіравання. У губернях утвараліся губернскія па сялянскіх справах установы, у паветах – міравыя пасрэднікі і павятовыя міравыя з’езды, з 1874 г. – павятовыя па сялянскіх справах установы і з 1899 г. – земскія павятовыя начальнікі і павятовыя з’езды. На месцах уводзіліся новыя адміністратыўныя адзінкі – сельскія грамады і воласці, а таксама адпаведна валасныя сходы, валасныя праўленні, валасныя сялянскія суды, у сёлах – сельскія сходы і сельскія старасты. Гэтыя меры былі першымі крокамі на шляху стварэння органаў мясцовага самакіравання.

Наступным крокам стала земская рэформа 1864 г. Згодна з ёй у паветах і губернях ствараліся выбарныя земскія ўстановы, якія займаліся кіраўніцтвам мясцовай гаспадаркай, народнай асветай, медыцынскім абслугоўваннем, дабрачыннасцю. Земствы насілі ўсесаслоўны характар, усе мелі права выбіраць сваіх прадстаўнікоў – гласных – на павятовыя земскія сходы, якія ў сваю чаргу выбіралі прадстаўнікоў у павятовую земскую ўправу. Земствы і іншыя мясцовыя сялянскія ўстановы з’яўляліся агранічанымі органамі самакіравання. Яны не мелі органаў выканаўчай улады і залежалі ад мясцовай адміністрацыі, фактычна выконвалі ўсё, што патрабавалі ад іх урадавыя чыноўнікі. Але нават у такім выглядзе яны не былі ўведзены на Беларусі, у Літве і Правабярэжнай Украіне, паколькі пасля паўстання 1863 г. царскі ўрад не давяраў мясцовым апалячаным памешчыкам, якія маглі мець уплыў у земствах. Першая спроба ўтварыць земскія ўстановы ў Мінскай, Віцебскай і Магілёўскай губернях была зроблена ў 1903 г, але яны не выбіраліся, а прызначаліся міністрам унутраных спраў і губернатарамі і знаходзіліся пад іх кантролем. Толькі ў 1911 г. у гэтых губернях былі ўведзены выбарныя земствы, але выбары праводзіліся па нацыянальным (польскай і рускай) курыям, прычым апошняя абавязкова павінна была пераважаць. Быў уведзены таксама высокі маёмасны цэнз для выбаршчыкаў. Пры гэтым за губернатарамі і міністрам унутраных спраў засталося права прыпыняць любыя рашэнні земскіх устаноў. У заходніх беларускіх губернях нават такія земствы не былі ўведзены.

У 1864 годзе была праведзена таксама судовая рэформа. Суды абвяшчаліся публічнымі і незалежнымі ад ўрада з выбарнымі суддзямі, а таксама ўсесаслоўнымі. У судовым працэсе прадугледжваўся ўдзел адвакатаў, пры гэтым у час разгляду судовых спраў па крымінальных учынках і грамадзянскіх справах адвакацкія абавязкі выконвалі выбарныя прысяжныя засядацелі.

З 1870 г. пачалося правядзенне гарадской рэформы. Сутнасць яе заключалася ва ўвядзенні выбарнага гарадскога самакіравання: гарадской думы, гарадской ўправы, гарадскога галавы. Выбары праводзіліся па трох курыях (сходах): буйныя ўласнікі, якія плацілі трэцюю частку агульных збораў, выбіралі трэцюю частку галосных, г. зн. прадстаўнікоў, у гарадскую думу. Адпаведна праводзіліся выбары па курыі сярэдніх уладальнікаў і па трэцяй курыі дробных уласнікаў.

У Беларусі рэформа пачалася з 1875 г., выбары праводзіліся на аснове маёмаснага цэнзу, а выбраныя кіраўнікі большасці дум зацвярджаліся міністрам унутраных спраў.

Падобна іншым рэформам, напрамак у бок усесаслоўнасці мела і школьная рэформа, якая праводзілася з 1864 г. і прадугледжвала пашырэнне сеткі пачатковых школ, падзел гімназій на рэальныя і класічныя, увядзенне пэўнай аўтаноміі і выбарнасці Для ўніверсітэтаў. Апошняе не адносілася да Беларусі, паколькі тут у гэты час не існавалі ВНУ.

У Беларусі, дзе рэформы праводзіліся пазней і з абмежаваннямі, яны адразу сутыкнуліся з контррэформамі, якія пачалі ўводзіцца з 1866 г., пасля замаху на імператара і асабліва з 1881 г., пасля забойства Аляксандра П. З 1866 г. суддзі былі падначалены губернатарам, пазней з разгляду судоў прысяжных былі выключаны палітычныя справы, узмацніўся адміністрацыйны нагляд за фарміраваннем складу прысяжных. У 1887 г. фактычна была адменена публічнасць судоў, а міністр юстыцыі атрымаў права прыпыняць судовые разгледжанні. Была адменена аўтаномія ўніверсітэтаў, узмацніўся адміністрацыйны нагляд за пачатковымі школамі і народнымі вучылішчамі, пачала пашырацца сетка царкоўна-прыходскіх школ. Зноў уводзіліся саслоўныя абмежаванні для вучобы ў сярэдніх навучальных установах. У друку з 1882 г. зноў уводзілася папярэдняя цэнзура. Мясцовая адміністрацыя пасля 1881 г. атрымала права забараняць органы друку, прыпыняць дзейнасць земстваў і гарадскіх дум. З 1899 г. уводзіўся інстытут земскіх начальнікаў для кантролю за дзейнасцю земстваў. Новае Гарадавое палажэнне, прынятае ў 1892 г., значна павышала маёмасны цэнз па выбарам у гарадскія думы.

У Беларусі, акрамя таго, з 1866 г. было ўведзена ваеннае палажэнне з адпаведнымі наступствамі. Пасля рэвалюцыі 1905-1907 гг. з мэтай стварэння для сябе апоры ў вёсцы з ліку сельскай буржуазіі ўрад па прапанове прэм’ер-міністра П.Сталыпіна пачаў правядзенне аграрнай рэформы. Пачаткам яе стаў Указ імператара ад 9 лістапада 1906 г., які канчаткова прыняў сілу закона 14 чэрвеня 1910 г. пасля ўхвалення Дзяржаўнай думай і Дзяржаўным саветам. Згодна з ім ліквідавалася сялянская абшчына, сяляне атрымалі права выхаду з яе, замацавання за сабой надзельнай зямлі ў поўную ўласнасць з правам свабоднай куплі-прадажы. Пры выхадзе з абшчыны зямля зводзілася ў адзін масіў у выглядзе хутароў, калі гаспадар перавозіў туды і гаспадарчыя пабудовы, або адрубаў, калі хатнія пабудовы заставаліся ў вёсцы.

Важным напрамкам рэформы стала перасяленне сялян, якія не мелі зямлі або выказвалі пажаданне аб яе прадажы, на свабодныя землі ў Сібіры або на Далёкім Усходзе. У 1907-1914 гг. з пяці заходніх губерняў перасяліліся 335,4 тысячы пераважна беззямельных або малазямельных сялян, 10% з іх затым вымушана была вярнуцца ў родныя мясціны. Рэформа закранула пераважна заможных сялян, якія выкарысталі яе для таннай скупкі зямлі, і сялянскую беднату, якая замацоўвала за сабой надзельную зямлю, каб тут-жа яе прадаць і канчаткова парваць з земляробствам. Яна садзейнічала сацыяльнаму раслаенню ў вёсках, развіццю ў сельскай мясцовасці капіталістычных адносін, канцэнтрацыі капіталістычнай зямельнай уласнасці.

26. Развіццё капіталізму ў сельскай гаспадарцы і прамысловасці Беларусі ў другой палове XIX ст.

Развіццё капіталізма ў сельскай гаспадарцы і прамысловасці

У другой палове ХIX ст. ў свеце разгарнуўся тэхналагічны пераварот, які стаў прадаўжэннем прамысловай рэвалюцыі і суправаджаўся паскарэннем эканамічнага развіцця краін Еўропы, ЗША, Японіі. Гэта выявілася ў паскораным развіцці прамысловасці, і ў першую чаргу цяжкай. Удасканальваўся паравы рухавік, а ў канцы ХIX стагоддзя быў вынайдзены рухавік унутраннага згарання. Вялікае значэнне мела асваенне электрычнасці і вынаходніцтва электрарухавіка.

З адкрыццём электрычнасці пачаўся пераварот у сродках сувязі: былі адкрыты тэлеграф, тэлефон, радыё, якія звязалі паміж сабой еўрапейскія краіны, а затым і ЗША. Значныя адкрыцці былі зроблены ў вобласці хіміі, біялогіі. Хутка развіваўся транспарт. На змену парусным судам у пачатку 20-га ст. канчаткова прыйшлі параходы. Хутка расла сетка чыгуначных дарог, у канцы ХIX ст. з’явіўся аўтамабільны транспарт.

Паскоранымі тэмпамі праходзіла мадэрнізацыя прамысловых прадпрыемстваў. Усё гэта стымулявала развіццё машынабудавання, павялічэнне аб’ёмаў вытворчасці жалеза, нафты, вугалю. Прамысловы пераварот садзейнічаў пашырэнню механізацыі сельскагаспадарчай вытворчасці, і, як вынік, павышэнню яе эфектыўнасці. Гэта ў сваю чаргу вяло да ўрбанізацыі насельніцтва і канчатковага складвання індустрыяльнага грамадства. Тэхналагічны пераварот прывёў да абвастрэння канкурэнцыі паміж вядучымі краінамі. У канцы ХIX ст. Англія страціла сваё лідзіруючае палажэнне, яе дагналі ў сваім прамысловым развіцці Германія, Бельгія, Францыя і Швейцарыя. Хуткімі тэмпамі развівалася эканоміка ў Японіі і ЗША. Да пачатку ХХ стагоддзя Злучаныя Штаты выйшлі на першае месца ў сусветнай прамысловай вытворчасці. Усё гэта абвастрала барацьбу за рынкі збыту і перадзел калоній.

Хуткі рост колькасці фабрык і заводаў, павялічэнне аб’ёмаў вытворчасці прамысловай прадукцыі, ускладаненне тэхналагічнага працэсу патрабавалі павялічэння капіталаўкладанняў. Гэта прывяло да ўзнікнення акцыянерных таварыстваў. Пачалося аб’яднанне прадпрыемстваў у манаполіі, картэлі, сіндыкаты, канцэрны, трэсты. Гэты працэс пашырыўся ў пачатку 20-га стагоддзя, калі манапалістычныя аб’яднанні пачалі ўстанаўліваць кантроль над цэлымі галінамі прамысловасці, пачалі складвацца міжнацыянальныя і транснацыянальныя карпарацыі, якія разгарнулі барацьбу за эканамічны перадзел міру. Канцэнтрацыі вытворчага і банкаўскага капіталу садзейнічаў міравы сусветны крызіс, які адбыўся ў 1900- 1903 гг. Усё гэта прывяло да перарастання капіталізму ў імперыялізм.

Расія пазней за еўрапейскія краіны ўступіла на шлях капіталістычнага развіцця. Яна значна адставала ад іх у сваім эканамічным развіцці, але тэмпы роста аб’ёмаў прамысловай вытворчасці былі высокімі. Расія хутка даганяла заходнія краіны і хаця ў пачатку ХХ стагоддзя яшчэ не дасягнула ўзроўню ЗША, Германіі І Англіі, але ўжо параўнялася з французскай прамысловасцю. Асаблівасцю эканамічнага развіцця Расіі ў гэты перыяд была таксама значна большая, чым у краінах Захаду, ступень манапалізацыі прамысловасці і банкаў, перапляценне адносна развітага аграрнага капіталізму з сярэдневяковым паўфеадальным землеўладаннем.

Беларусь па-ранейшаму заставалася аграрнай акраінай Расійскай імперыі, але сельская гаспадарка ўсё больш набывала таварны характар, пасля адмены прыгоннага права шырэй стала выкарыстоўвацца наёмная праца, актыўней сталі ўжывацца элементы механізацыі. Панская гаспадарка ўсё цясней звязвалася з рынкам, станавілася прадпрыймальніцкай. Гэтаму садзейнічала выгаднае палажэнне Беларусі, якая суседнічала з еўрапейскімі краінамі, развітая сетка чыгунак, будаўніцтва якіх пачалося з 1862 г. Сялянская гаспадарка, хаця ў ёй панаваў дробнатаварны ўклад, таксама набывала буржуазны характар. Развіццё капіталізму ў сельскай гаспадарцы выяўлялася перш за ўсё ў інтэнсіфікацыі і паглыбленні спецыялізацыі земляробства, пашырэнні ўжывання машын і удасканаленых прылад працы, паляпшэнні агракультуры, выкарыстанні наёмнай рабочай сілы, сацыяльна-класавай палярызацыі сялянства.

У 60-70-х гг. асноўнай галіной земляробства па-ранейшаму заставалася збожжавая гаспадарка, прычым значная частка прадукцыі з панскіх гападарак ішла на прадажу. Але ў 80-90-я гады ў сувязі з паніжэннем цэн на збожжа, абумоўленнага прытокам на еўрапейскія рынкі збожжавых вырабаў з ЗША, Канады, Аргенціны, вырошчванне таварнага хлеба ў Беларусі стала нявыгадным. Акрамя таго, сельская гаспадарка Беларусі, якая знаходзілася ў зоне рызыковага земляробства, не магла канкурыраваць з зернявымі раёнамі Украіны, адкуль таксама стала паступаць па чыгунцы збожжа. У гэтых умовах памешчыкі і сялянская буржуазія ў канцы ХIX ст. пачалі пераарыентоўваць свае гаспадаркі на малочна-мясную жывёлагадоўлю. За перыяд 1883-1900 гг. пагалоўе прадукцыйнай жывёлы вырасла ў два разы, у тым ліку дойных кароў – у 2,4 разы. Уводзіліся палепшаныя пароды жывёлы, тэхнічная перапрацоўка малочных прадуктаў. У маёнтках былі адкрыты больш за 200 сыраварных і масларобчых заводаў. У выніку ў 90-я гады ў параўнанні з 70-мі вываз на прадажу малочных прадуктаў павялічыўся ў 4 разы. Амаль у два разы павялічыўся за гэты час вываз мясной прадукцыі. У заходніх і цэнтральных рэгіёнах Беларусі даволі распаўсюджанай стала танкарунная авечкагадоўля.

27. Паўстанне1863-1864 гг. на тэрыторыі Беларусі: прычыны, ход, вынікі

Адлюстраваннем гэтай барацьбы, абвостранай не толькі сацыяльным, але і нацыянальным, рэлігійным прыгнётамі, стала паўстанне 1863 – 1864 гг. у Польшчы, Літве і Беларусі. Яно пачалося 10 студзеня 1963 года ў Варшаве. Цэнтральны нацыянальны камітэт, які кіраваў паўстаннем, выдаў маніфест, у якім абвясціў свабоду і раўнапраўе незалежна ад саслоўнай і нацыянальнай прыналежнасці. Згодна з ім зямельныя надзелы, якімі карысталіся сяляне, павінны былі перайсці ў іх ўласнасць, а памешчыкі – атрымаць ад дзяржавы за зямлю грашовую кампенсацыю. Беззямельныя сяляне, якія ўдзельнічалі ў паўстанні, павінны былі атрымаць па 3 моргі зямлі.

Камітэт звярнуўся да насельніцтва Літвы і Беларусі з заклікам далучыцца да паўстання.

Паступова сярод кіраўнікоў паўстання вызначыліся два накірункі – “белыя” і “чырвоныя”. “Белыя” прадстаўлялі інтарэсы буржуазіі і памешчыкаў. Яны ставілі больш абмежаваныя мэты: дамагчыся, перш за ўсё мірнымі сродкамі, з дапамогай заходнееўрапейскіх дзяржаў незалежнасці Рэчы Паспалітай у межах 1772 года (да першага яе падзелу). Гэта было кансерватыўнае крыло, яго прыхільнікі не імкнуліся да актыўных ваенных дзеянняў супраць рускай улады, не жадалі ўдзелу сялян у паўстанні, паколькі баяліся сацыяльнага пераварота. Беларусь, на іх думку, павінна была заставацца часткаю Рэчы Паспалітай.

“Чырвоныя” як прадстаўнікі дробнай або беззямельнай шляхты, разначыннай інтэлігенцыі, студэнцтва і часткі сялян з’яўляліся неаднародным накірункам і дзяліліся на “левых” і “правых”. “Правыя” былі больш стрыманымі. Яны дапускалі самавызначэнне для беларусаў, літоўцаў, украінцаў у рамках федэратыўнай Рэчы Паспалітай. Яны прапаноўвалі перадаць сялянам іх зямельныя надзелы з адменай часоваабавязанага стану. “Левыя”, інакш, рэвалюцыйныя дэмакраты, вылучалі больш радыкальныя патрабаванні. Яны імкнуліся стварыць дэмакратычную народную дзяржаву, патрабавалі перадаць сялянам усю памешчыцкую зямлю, выступалі за акыўны ўдзел сялян у паўстанні, імкнуліся пераўтварыць яго ў народную рэвалюцыю. Лідэрам “левых” быў К. Каліноўскі. Ён паходзіў са збяднелай шляхты, скончыў Пецярбургскі ўніверсітэт, быў паслядоўнікам рэвалюцыйных ідэй Чарнышэўскага і Герцэна, выдаваў у 1862 – пачатку 1863 года нелегальную газету “Мужыцкая праўда” (выйшла 7 нумароў) на беларускай мове, але лацінскім шрыфтам, які ў той час быў больш вядомым насельніцтву.

1 лютага 1963 года падпольная рэвалюцыйная арганізацыя “Літоўскі правінцыяльны камітэт” выпусціла адозву да насельніцтва Беларусі і Літвы з заклікам прыняць удзел у паўстанні. Большасць ЛПК складалі “чырвоныя”. На тэрыторыі Беларусі вясной 1863 года пачалі дзейнічаць паўстанцкія атрады. У красавіку імі быў захоплены павятовы горад Горкі. Сяляне складалі толькі каля 20% паўстанцаў. Прычынай гэтага былі, з аднаго боку, антыпольская прапаганда, з другога, значныя ўступкі з боку ўлад, а таксама дзеянні “белых”. Яны пры падтрымцы ЦНК здолелі захапіць кіраўніцтва паўстаннем і замест ЛПК стварылі “ Аддзел па кіраўніцтву правінцыямі”. У выніку быў узяты курс на згортванне баявых дзеянняў і адказ ад аграрных патрабаванняў.

Царскі ўрад накіраваў значныя ваенныя сілы, каля ста тысяч добра ўзброеных салдат і афіцэраў з артылерыяй і кавалерыяй, на падаўленне паўстання. Ім супрацьстаялі асобныя атрады паўстанцаў агульнай колькасцю каля 20 тысяч чалавек з дрэнным узбраеннем. У маі 1863 года адбылася значная, але безвыніковая бітва каля вёскі Мілавіды Слонімскага павета, пасля чаго паўстанцы перайшлі да партызанскіх дзеянняў. Каліноўскі ўзначаліў паўстанцкія атрады ў Гродзенскай губерні. У іх налічвалася больш за 1700 чалавек, якія правялі каля дваццаці баёў. Хутка паўстанне ў беларускіх губернях было падаўлена.

Летам 1863 года надзеі “белых” на дапамогу заходнееўрапейскіх дзяржаў праваліліся: урады гэтых краін адмовіліся ад умяшання ў “польскія справы”, фактычна падтрымаўшы Расію. Частка кіраўнікоў “белых” адмовілася ад сваіх пасад і ўцякла за мяжу, фактычна ўхіліўшыся ад кіраўніцтва паўстаннем. Замест іх зноў узмацніўся ўплыў “чырвоных”. Яна спрабавалі дамагчыся пералому на сваю карысць, але пік рэвалюцыйных выступленняў ужо прайшоў, ініцыятыва перайшла да рэгулярных войск і царскіх улад. Пачаліся жорсткія рэпрэсіі супраць удзельнікаў выступленняў. 128 кіраўнікоў паўстання былі павешаны або растраляны, больш за 12,5 тысяч высланы на катаргу або за межы імперыі, накіраваны на пасяленне ў Сібір. Восенню 1863 г. паўстанне ў Беларусі было задушана. У студзені 1864 года ў выніку здрадніцтва быў арыштаваны К. Каліноўскі. Яго павесілі ў сакавіку 1864 года ў Вільні.

Паўстанне закончылася паражэннем, але не было безвыніковым. Царызм павінен быў пайсці на некаторыя ўступкі сялянам. З 1863 г. адмяняўся іх часоваабавязаны стан, сяляне пераводзіліся на выкуп, выкупныя плацяжы зніжаліся на 20%. Сяляне вызваляліся ад павіннасцей, яны станавіліся ўладальнікамі сваіх надзелаў. Беззямельныя надзяляліся 3 дзесяцінамі зямлі на сям’ю. Такім чынам у Мінскай, Віленскай, Гродзенскай губернях атрымалі зямлю больш за 20 тысяч сялян. Больш за палову сялянскіх гаспадарак зноў атрымалі права карыстацца сервітутамі, у асноўнам, выпасамі і лясамі. Рэвалюцыйная барацьба прагрэсіўных сіл, прынесеныя імі ахвяры не прайшлі дарам. Але ўступкі царызма не вырашалі, а толькі змягчалі галоўную праблему – аграрную.

Адначасова царызм узмацняў рэпрэсіі, праводзячы палітку “бізуна і перніка”. У 1864 годзе быў закрыты Горы-Горацкі сельскагаспадарчы інстытут , у выніку да лютага 1917 года. у Беларусі не было вышэйшых навучальных устаноў, скарацілася колькасць сярэдніх і пачатковых, уводзіўся паліцэскі і царкоўны кантроль за выкладаннем у школах. Царызм баяўся асветы народа, фарміравання беларускай нацыянальнай інтэлігенцыі як арганізатара і кіраўніка нацыянальна – вызваленчай барацьбы і рэвалюцыйнага руху.

У 1864 г. зноў пачаўся “разбор шляхты”. Маёнткі памешчыкаў, удзельнікаў паўстання, канфіскоўваліся і перадаваліся за сімвалічную плату рускім чыноўнікам, памешчыкам і афіцэрам.

28. Фарміраванне беларускай нацыі ў другой палове XIX - пачатку XX стст






ТОП 5 статей:
Экономическая сущность инвестиций - Экономическая сущность инвестиций – долгосрочные вложения экономических ресурсов сроком более 1 года для получения прибыли путем...
Тема: Федеральный закон от 26.07.2006 N 135-ФЗ - На основании изучения ФЗ № 135, дайте максимально короткое определение следующих понятий с указанием статей и пунктов закона...
Сущность, функции и виды управления в телекоммуникациях - Цели достигаются с помощью различных принципов, функций и методов социально-экономического менеджмента...
Схема построения базисных индексов - Индекс (лат. INDEX – указатель, показатель) - относительная величина, показывающая, во сколько раз уровень изучаемого явления...
Тема 11. Международное космическое право - Правовой режим космического пространства и небесных тел. Принципы деятельности государств по исследованию...



©2015- 2024 pdnr.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.