Обратная связь
|
Беларусь у час польска-савецкай вайны. Другое абвяшчэнне БССР Вайна Польшчы і Савецкай Расіі. Другое абвяшчэнне БССР
Пасля лістападаўскай 1918 г. рэвалюцыі ў Германіі была адноўлена польская дзяржаўнасць. Але хутка правячыя колы Польшчы на чале з Ю. Пілсудскім выступілі за пашырэнне тэрыторыі рэспублікі да межаў, існаваўшых да 1772 г. У выніку ў лютым 1919 г. Польшча пачала ваенныя дзеянні супраць Расіі. Яе падтрымала Антанта, у прыватнасці, у склад польскай арміі ўвайшоў добра ўзброены 70-тысячны французскі корпус. Карыстаючыся перавагай супраць войскаў Чырвонай Арміі, якія дыслацыраваліся на тэрыторыі Беларусі, палякі хутка захапілі Вільню, Мінск. На захопленых двух трэціх тэрыторыі Беларусі быў устаноўлены акупацыйны рэжым. У гэтых умовах Рада БНР пачала перамовы з палякамі аб аднаўленні БНР. Польскі бок быў не супраць уключэння беларускіх зямель у Польшчу на правах культурна-нацыянальнай аўтаноміі.
З гэта мэтай у жніўні 1919 г. у Мінску быў створаны нават Беларускі нацыянальны камітэт. Для практычнай рэалізацыі задуманага плана з дазволу польскіх акупацыйных улад 12 снежня 1919 г. у Мінску прайшло паседжанне Рады БНР. Прыхільнікі злучэння з Польшчай, у тым ліку група БНК, аказаліся ў меншасці. Большасць Рады, якую складалі ў асноўным эсеры, выступілі супраць далучэння да Польшчы. Яны пацвердзілі Устаўную Грамату БНР ад 25 сакавіка аб незалежнасці Беларусі, перавыбралі ўрад і абвясцілі новую, Народную раду. У адказ палякі разагналі Народную раду і з сваіх прыхільнікаў стварылі Найвышэйшую Раду БНР на чале з А. Луцкевічам. Але на самай справе палякі не пайшлі нават на стварэнне марыянетачнай рэспублікі, ўрад А. Луцкевіча хутка распаўся, сам ён адыйшоў ад палітычнай дзейнасці і стаў працаваць выкладчыкам у Віленскай гімназіі. Эсеры ж сталі на шлях узброенай барацьбы з польскімі акупантамі і ў снежні 1919 г. ў Смаленску дамовіліся з бальшавікамі аб сумесных дзеяннях. Да пытання аб умовах аднаўлення беларускай дзяржаўнасці было вырашана вярнуцца пасля вызвалення Беларусі ад палякаў. Эсеры і бальшавікі пачалі ствараць партызанскія атрады, пашыраць узброеную барацьбу супраць польскіх інтэрвентаў. Для кардынацыі дзеянняў ЦК РКП(б) накіраваў сваіх прадстаўнікоў ў утвораны эсерамі Беларускі паўстанцкі камітэт. У гэтых умовах збліжэння з бальшавікамі частка беларускіх дзячаў на чале з У. Ігнатоўскім парвала з эсерамі, утварыла Беларускую камуністычную арганізацыю і на правах калектыўнага члена ўвайшла ў склад РКП(б).
Вясной 1920 года становішча бальшавікоў на франтах грамадзянскай вайны значна палепшылася, што дазволіла перакінуць значныя сілы, у тым ліку конную армію, на польскі фронт. 14 мая Чырвоная Армія перайшла ў наступленне. 11 ліпеня быў вызвалены Мінск, 14 ліпеня – Вільня. Пасля вызвалення Мінска бальшавікамі і эсерамі быў створаны Белваенрэўком як часовы рэгіянальны орган кіравання ваеннымі і грамадзянскімі справамі. Зноў паўстала пытанне аб беларускай дзяржаўнасці. Паколькі перад гэтым Расія прызнала Літоўскую рэспубліку, пытанне аб аднаўленні ЛітБела ўжо не падымалася.
31 ліпеня 1920 года ў г. Мінску адбылося сумеснае паседжанне прадстаўнікоў Белваенрэўкома, ЦК КП(б) Літвы і Беларусі, прафсаюзаў, Беларускай камуністычнай арганізацыі, Бунда, на якім была прынята “Дэкларацыя аб абвяшчэнні незалежнасці Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусь”. ССРБ обвяшчалася ў межах 6 паветаў Мінскай губерні, паколькі ўсходнія губерні Беларусі ў гэты час былі ўключаны ў склад РСФСР, а заходнія захоплены палякамі. Да склікання Усебеларускага з’езда Саветаў улада перадавалася Ваенна-рэвалюцыйнаму камітэту. Эсеры не падпісалі пагаднення, паколькі яны патрабавалі прызнання незалежнасці Беларусі ў яе этнаграфічных межах і ўрада В.Ластоўскага, вываду Чырвонай Арміі і стварэння ўласнага войска. Бальшавікі не згадзіліся з гэтым, і эсеры перайшлі ў апазіцыю, пачалі барацьбу супраць савецкай ўлады, у тым ліку ўзброеную. У гэты час, 17 жніўня пасля няўдачнага наступлення Чырвонай Арміі на Варшаву, пачаліся мірныя перагаворы паміж Польшчай і Савецкай Расіяй. Абодва бакі згадзіліся на ўстанаўленне мяжы, згодна з якой Заходняя Беларусь заставалася ў зоне польскай акупацыі. Канчаткова гэтыя межы былі замацаваны заключаным 18 сакавіка 1921 года ў г. Рызе савецка-польскім мірным дагаворам. П Усебеларускі з’езд Саветаў, які праходзіў ў Мінску з 13 па 17 снежня 1920 года, зацвердзіў Дэкларацыю аб паўторным абвяшчэнні БССР, межы рэспублікі, выбраў урад рэспублікі.
Такім чынам юрыдычна было зацверджана аднаўленне беларускай дзяржаўнасці. Фактычна ж на тэрыторыі БССР прадаўжалі дзейнічаць законы Расійскай федэрацыі, ды і межы 6 паветаў з колькасцю насельніцтва 1,5 млн. чалавек не зусім адпавядалі сапраўднай дзяржаўнасці.
37. “Новая эканамічная палітыка” ў Беларусі
Новая эканамічная палітыка. Правядзенне індустрыялізацыі і калектывізацыі ў БССР
Пасля першай сусветнай і грамадзянскай войнаў эканоміка Беларусі аказалася разбуранай. З-за падзелу Беларусі і дзяржаўна-тэрытарыяльных змен былі парушаны эканамічныя сувязі. Аб’ёмы валавай прадукцыі ў прамысловасці скараціліся ў параўнанні з даваенным узроўнем у 7 разоў, у сельскай гаспадарцы – у 2 разы. Праўда, ў ходзе канфіскацыі памешчыцкай зямлі сяляне павялічылі сваё землекарыстанне на 32,7%, але на іх плечы вялікім цяжарам лягла харчразвёрстка, уведзеная ў гады “ваеннага камунізма”. Харчатрады забіралі ў сялян не толькі лішкі, але і частку неабходных для жыцця запасаў. У адказ земляробы пачалі скарачаць пасевы, засяваючы толькі плошчы ў памерах пражытачнага мінімуму.
Палітыка “ваеннага камунізму” вызывала нездавальненне насельніцтва савецкай уладай. Пагоршылася і палажэнне рабочых. З- за разбурэння прамысловасці і транспарту рэзка вырасла беспрацоўе. Рэальная зарплата не перавышала 20% даваеннай. Пачалася гіперінфляцыя. У шэрагу мясцовасцей Беларусі да 1922 года фактычна працягвалася скрытая грамадзянская вайна. Сяляне прыхільна адносіліся да падпольных груп арганізацыі “Зялёны дуб”. Да 6 тысяч налічвалі ўзброеныя фарміраванні, якія базіраваліся на польскай тэрыторыі і адтуль рабілі рэйды. Трэба адзначыць, што палітычнае палажэнне ў пачатку 20-х гадоў было вельмі вострым па ўсёй Расіі. У радзе губерняў пачаліся паўстанні, найбольш буйнае адбылося ў Тамбоўскай губерні, а найбольш небяспечнае для ўлад – у Кранштаце. У гэтых умовах Савецкая ўлада пайшла на прынцыповую змену палітычнага курса, менавіта, частковую і часовую рэстаўрацыю капіталізма, дапушчэнне прыватнай уласнасці і прадпрыймальніцтва, але пад кантролем ўлады. Гэтыя змены, якія ўвайшлі ў гісторыю пад назвай “новая эканамічная палітыка”, пачаліся з 1921 г.
У Беларусі новая эканамічная палітыка праводзілася ў асаблівых сацыяльна-эканамічных умовах, звязаных перш за ўсё з больш моцнай, чым у другіх рэгіёнах, эканамічнай разрухай, нявырашанасцю тэрытарыяльна-дзяржаўнага будаўніцтва, асаблівасцямі сацыяльна- эканамічнай структуры вытворчасці, дзе дамініруючае палажэнне займала сельская гаспадарка, а прамысловасць ў асноўным складвалася з дробных саматужных прадпрыемстваў, разрывам эканамічных сувязей з іншымі рэгіёнамі ў выніку падзелу рэспублікі, пагранічным палажэннем Беларусі і больш складанай з нагоды гэтага палітычнай абстаноўкай. Стрыжнем новай эканамічнай палітыкі стала замена харчразвёрсткі харчпадаткам і развіццё таварна-грашовых адносін. Падатак быў значна меншым за развёрстку: спачатку ён складаў 20% ад чыстага прадукту, затым быў зніжаны да 10%. Падатак быў фіксіраваны, пасля яго выплаты селянін мог свабодна карыстацца лішкамі, у тым ліку і прадаваць. У верасні 1922 г. Прэзідыум ЦВК БССР прыняў закон аб працоўным землекарыстанні, згодна з якімаднолькава законнымі прызнаваліся арцелі, абшчыны, прыватнае землекарыстанне, пераход на хутары або вотрубы. Дазвалялася здачазямлі ў арэнду і выкарыстанне наёмнай працы, праўда, уабмежаванай колькасці і пры ўмове ўдзелу ў працы членаў сям’і наймальніка. Асаблівасцю Беларусі стала супадзенне правядзення новай эканамічнай палітыкі з перадачай зямлі сялянам. Пры гэтым улады заахвочвалі шляхам прырэзак дадатковых надзелаў пераход сялян на хутары. У выніку да 1928 г. больш за 25% двароў выйшлі на хутары і вотрубы. Заахвочвалася сялянская кааперацыя. Да 1928 г. ёю, прычым пераважна спажывецкай і крэдытнай, было ахоплена да 50% гаспадарак. Развівалася і вытворчая кааперацыя. Да 1928 г. ў Беларусі ў асноўным на былых памешчыцкіх землях і землях дзяржфонду было створана 434 камуны, арцелі, таварыствы па сумеснай апрацоўцы зямлі, у якія ўвайшлі 7,5% двароў, у асноўным з ліку незаможных сялян і батракоў. Трэба адзначыць, што сельская гаспадарка давала ў гэты час да 10% прыросту ў год. Большасць сельскага насельніцтва сталі складаць сераднякі. З адменай нацыяналізацыі прамысловасці, якая праводзілася ў гады “ваеннага камунізма”, каля 300 прадпрыемстваў было здадзена ў арэнду, пачала ажыццяўляцца дэнацыяналізацыя дробнай і часткі сярэдняй прамысловасці і вяртанне яе былым уладальнікам. Найбольш рэнтабельныя прадпрыемствы, якія засталіся ў дзяржаўнай ўласнасці, пераводзіліся на гаспадарчы разлік.З 1925 года ўлады дазволілі выкарыстоўваць ў прамысловасці ў абмежаванай колькасці наёмных работнікаў.
Важнай мерай, якая садзейнічала аздараўленню эканомікі ў гады НЭПа, стала грашовая рэформа. У выніку некалькіх дэнамінацый, праведзеных у 1922-1924 гг., была ўстаноўлена цвёрдая грашовая адзінка – чырвонец, які раўняўся 10 дарэвалюцыйным рублям, або 7,74 гр. золата, або 5,14 доларам ЗША. Быў збалансаваны бюджэт і забаронена грашовая эмісія. У 1921 г. аднавілася дзейнасць дзяржбанка, ствараліся спецыялізаваныя акцыянерныя, камерцыйныя банкі, таварыствы ўзаемнага крэдыту. Была адноўлена грашовая аплата, уведзены тарыфы, зняты абмежаванні на яе рост, шырока практыкавалася здзельная аплата працы і іншыя меры стымулявання. Гэта садзейнічала росту прадукцыйнасці працы. У выніку правядзення новай эканамічнай палітыкі да 1927 г. была поўнасцю адноўлена сельская гаспадарка, зменшылася колькасць безконных і безкароўных двароў, прамысловасць Беларусі дасягнула даваеннага ўзроўню. Папоўніўся спажывецкі рынак, павялічыў абароты гандаль. Аднак Беларусь усё яшчэ заставалася аграрнай акраінай, удзельная вага яе прамысловасці складала толькі 0,67% агульнасаюзнай.
Пераход да рыначных адносін выклікаў перыядычныя эканамічныя крызісы, узмацнілася сацыяльнае расслаенне, што вызывала нездавальненне значнай часткі насельніцтва. Да гэтага трэба дадаць, што ў сяр. 20-х гг. ужо ў асноўным сфарміравалася камандна-адміністратыўная сістэма ўлады, якая прыйшла ў супрацьлегласць з эканамічнымі метадамі кіравання.
38. Удзел БССР ў стварэнні СССР. Нацыян.-дзяржаўнае будаўніцтва ў БССР у 20-х гг. XX ст.
Нацыянальна-дзяржаўнае будаўніцтва ў Беларускай ССР у 20-я гады. Палітыка беларусізацыі
Пасля заканчэння польскай акупацыі зноў утвораная Беларуская савецкая рэспубліка знаходзілася ў своеасаблівым палітычным і эканамічным становішчы. Яна займала невялікую тэрыторыю 6 паветаў Мінскай губерні, што, безумоўна, ускладняла паўнацэннае дзяржаўнае і сацыяльна-эканамічнае будаўніцтва, арганізацыю абароны, правядзенне знешняй палітыкі, налажванне эканамічных сувязей. Тут прадаўжалі дзейнічаць законы расійскай федэрацыі. Усё гэта падштурхоўвала да больш цеснага саюза перш за ўсё з сваім усходнім суседам – Савецкай Расіяй, дзе быў усталяваны аднатыпны палітычны і эканамічны ўклад.
Ужо 16 студзеня 1921 г. быў заключаны двухбаковы дагавор паміж БССР і РСФСР аб ваенным і гаспадарчым саюзе. Згодна з ім утвараліся аб’яднаныя народныя камісарыяты па найбольш важным напрамкам: ваенных і марскіх спраў, знешняга гандлю, фінансаў, працы, шляхоў зносін, пошты і тэлеграфа. У 1922 г. праблема аб’яднання савецкіх рэспублік стала прадметам сістэматычнага абмеркавання на партыйных з’ездах і пасяджэннях ЦВК. З прадстаўнікоў ад Украінскай, Беларускай рэспублік, РСФСР, Закаўказскай федэрацыі была створана камісія па падрыхтоўцы дагавора аб больш цесным саюзе. 14 снежня 1922 г. за гэтую прапанову выказаўся Ўсебеларускі з’езд Саветаў. Аналагічныя рашэнні прынялі і з’езды іншых рэспублік. 30 снежня 1922 г. у Маскве дэлегацыі ад рэспублік аб’явілі сябе 1 Усесаюзным з’ездам Саветаў і зацвердзілі Дэкларацыю аб утварэнні СССР на прынцыпах раўнапраўя, дабраахвотнага ўвахода і выхада з Саюза і свабоднага доступа ў яго склад іншым дзяржавам. З’езд зацвердзіў таксама Дагавор аб ўтварэнні СССР, выбраў вярхоўны орган улады - Цэнтральны Выканаўчы Камітэт. Пазней, на П Усесаюзным з’ездзе Саветаў 31 студзеня 1924 г. была прынята Канстытуцыя СССР, якая раней абмяркоўвалася на з’ездах Саветаў саюзных рэспублік. З уваходам Беларусі ў склад СССР склаліся спрыяльныя ўмовы для ўзбуйнення тэрыторыі рэспублікі за кошт рэгіёнаў з пераважаючай колькасцю беларусаў, якія заставаліся ў складзе РСФСР.
Па прапанове беларускага боку пры ЦВК СССР была створана спецыяльная камісія і згодна з яе вывадамі 7 сакавіка 1924 г. Прэзідыум ЦВК СССР прыняў пастанову аб аб’яднанні ў складзе БССР 15 паветаў Віцебскай, Гомельскай і Смаленскай губерняў. VI Усебеларускі з’езд Саветаў, які адбыўся 13-16 сакавіка 1924 года, канчаткова зацвердзіў гэтае рашэнне, Такім чынам, тэрыторыя Беларусі і колькасць насельніцтва павялічыліся больш чым у два разы.Адначасова адбылася рэарганізацыя губерняў і паветаў: на тэрыторыі Беларусі былі ўтвораны 10 акруг і 100 раёнаў. Пазней, у верасні 1926 г., да Беларусі былі далучаны дадаткова г. Гомель з Гомельскім і Рэчыцкім раёнамі і такім чынам тэрыторыя Беларусі павялічылася яшчэ на 15,5 тыс. кв. кіламетраў, а насельніцтва – на 649 тыс. чалавек. У выніку двух узбуйненняў колькасць насельніцтва Беларусі дасягнула 5 млн. чалавек або ў тры разы больш у параўнанні з 1920 годам, значна ўзрос яе эканамічны і культурны патэнцыял.
Перыяд дзяржаўнага адраджэння супаў з нацыянальным, што знайшло адлюстраванне ў палітыцы беларусізацыі. Ужо з утварэннем БССР беларуская мова атрымала статус дзяржаўнай, пашырылася сетка беларускамоўных школ. У 1921 г. пачаў працаваць БДУ, у 1922 г. – Інстытут беларускай культуры. Ствараліся беларускія выдавецтвы, бібліятэкі, установы культуры. Але менавіта якасць аднаго з важнейшых напрамкаў дзяржаўнай палітыкі працэс беларусізацыі набыў з ліпеня 1924 года, калі другая сесія ЦВК БССР прыняла пастанову “Аб практычных мерапрыемствах па правядзенню нацыянальнай палітыкі”. У шырокім сэнсе пад беларусізацыяй разумелася наданне пераважна беларускай мове нараду з рускай, польскай, яўрэйскай моў статуса дзяржаўнай, арганізацыя сеткі беларускамоўных навучальных устаноў, развіццё беларускай літаратуры, друку, краязнаўчая работа па вывучэнню Беларусі, вылучэнне на кіруючые пасады перш за ўсё беларусаў, перавод справаводства на беларускую мову, утварэнне нацыянальных адміністратыўных адзінак, часцей Чырвонай Арміі. Але галоўным у гэтай працы стала выпрацоўка літаратурнай беларускай мовы: распрацаваны правапіс, граматычныя правілы, створаны адпаведныя падручнікі, слоўнікі.З 1921 г. пры Народным сакратарыяце асветы БССР пачала працаваць Навукова-тэрміналагічная камісія, якая затым была рэарганізавана ў Інстытут беларускай культуры. Пытанні практычнай рэалізацыі палітыкі беларусізацыі неаднаразова выносіліся на абмеркаванне партыйных, савецкіх органаў, была разгорнута шырокая тлумачальная работа сярод насельніцтва. Яна ўлічвалася і ў працэсе адміністратыўна-тэрытарыяльнай рэформы. У час першага ўзбуйнення, каліпашырылася тэрыторыя рэспублікі і замест паветаў і волацсей утварыліся раёны і сельсаветы, былі створаны, акрамя беларускіх, яшчэ 70 іншых нацыянальных сельскіх саветаў і адзін нацыянальны (польскі) раён з цэнтрам у Дзяржынску. Да канца 1928 года 80% школ амаль усе установы і кіруючыя структуры рэспублікі былі пераведзены на беларускую мову. Але празмернае фарсіраванне тэмпаў беларусізацыі, правядзенне яе ў большасці выпадкаў адміністратыўнымі мерамі вызывалі ў часткі насельніцтва адмоўную рэакцыю і ў пэўнай ступені дыскрэдытавалі нацыянальную ідэю.У другой палове 20-х гадоў палітыка беларусізацыі пачала паступова згортвацца. Нацыянальна-дзяржаўнае будаўніцтва праходзіла ў абставінах усталявання аднапартыйнай сістэмы кіравання. У 1921 г. спыніў сваю дзейнасць Бунд, частка яго членаў улілася ў склад КП(б)Б. Даволі ўплывовай на Беларусі была Беларуская партыя сацыялістаў-рэвалюцыянераў, якая налічвала больш за 20 тысяч членаў. Але пасля адказу эсераў у ліпені 1920 г. ад супрацоўніцтва з бальшавікамі, перахода іх ў апазіцыю, БПС-Р стварыла сетку падпольных арганізацый пад агульнай назвай “Зялёны дуб” і зрабіла няўдалую спробу арганізаваць восенню 1920 г. паўстанне супраць савецкай улады, пасля чаго яе ўплыў сярод насельніцтва стаў падаць. У лютым 1921 г. 860 найбольш актыўных яе членаў былі арыштаваны і інтэрніраваны ў Заходнюю Беларусь, якая знаходзілася пад уладай Польшчы. У выніку ў чэрвені 1924 г. БПС-Р самараспусцілася. Распаду апазіцыйных сіл садзейнічала і амністыя ўдзельнікам антысавецкіх нацыянальных арганізацый і фарміраванняў, якая была аб’яўлена ў 1923 г. ЦВК СССР і ЦВК БССР. Пасля гэтага ў 1925 г. на нарадзе ў г. Берліне большая частка дзеячаў БНР таксама заявіла аб самароспуску гэтай арганізацыі і выразіла жаданне вярнуцца ў БССР, якую яны прызналі цэнтрам нацыянальнай кансалідацыі беларусаў. У выніку з сярэдзіны 20-х гадоў грамадска-палітычнае жыццё ў Беларусі, як і ў цэлым ў СССР, было зведзена да дзейнасці адной партыі – камуністычнай, якая пачала хутка расці колькасна. Адначасова пачала ўстанаўлівацца жорсткая цэнтралізацыя кіравання ўнутры партыі, а паколькі яна стала кіруючай, то і ў цэлым у краіне. Партыя паступова брала пад кантроль усё грамадска-палітычнае і культурнае жыццё. Гэта адмоўна адбілася і на дэмакратызацыі вытворчага жыцця. Пытанні, якія раней вырашаліся калектыўна на сходах працоўных, цяпер станавіліся справай вузкага кола кіраўнікоў. Дыктатура пралетарыята, якая раней абвяшчалася бальшавікамі, паступова замянялася дыктатурай камандна-адміністратыўнага апарата. Улада Саветаў, якая таксама раней шырока прапагандавалася, тбыла фактычна ліквідавана, а Саветы падпарадкаваны партыйным органам. Зніжэнне іх ролі адмоўна адбілася і на актыўнасці людзей у час выбарчых кампаній. Напрыклад, на выбарах Саветаў у Беларусі ў 1924-1925 гг. удзельнічала ў сярэднім 35-40% выбаршчыкаў. Таму адначасова з узмацнененнем ідэалагічнай апрацоўкі мас ў кіраўніцтве дзейнасцю Саветаў усё шырэй сталі прымяняцца дырэктыўныя меры. Але і ў гэтых умовах узрастала працоўная і грамадска-палітычная актыўнасць насельніцтва, актывізавалася дзейнасць прафсаюзаў і камсамольскіх арганізацый. Пераход да аднапартыйнай улады ў умовах, калі большую частку камуністаў складалі людзі з ніжэйшай адукацыяй, здольныя толькі выконваць кіруючыя ўказанні зверху, складанасць знешнепалітычнай абстаноўкі, калі Савецкая краіна знаходзілася ў варожым акружэнні, барацьба за ўладу паміж рознымі групоўкамі, перш за ўсё трацкістамі і сталінскім акружэннем, нарэшце, асабістыя якасці характару Сталіна, які стаў на чале СССР, утваралі спрыяльныя ўмовы для складвання таталітарнай сістэмы дзяржаўнага кіравання, росквіт якой прыйшоўся на 30-я гады і суправаджаўся палітычнымі рэпрэсіямі. Пачатак жа рэпрэсій адносіцца да часу згортвання палітыкі беларусізацыі, якая была расцэнена камісіяй ЦК ВКП(б) як спроба буржуазных нацыяналістаў рэстаўрыраваць буржуазны лад і адарваць Беларусь ад Савецкага Саюза. Спачатку барацьба супраць нацыянальна-дэмакратычных настрояў вялася на ўзроўні крытыкі на партыйных і савецкіх з’ездах, але з 1930 г. рэпрэсіўныя органы пачалі арышты па абвінавачванню ў прыналежнасці да так званага “Саюза вызвалення Беларусі”, сапраўдная наяўнасць якога да гэтага часу дакладна не выяўлена. Было арыштавана 108 чалавек, частка была асуджана на розныя тэрміны заключэння. Справа СВБ дала пачатак кампаніі ідэалагічнага тэрора супраць “нацыянал-дэмакратаў”. У прыватнасці, у Беларускай акадэміі навук быў арыштаваны кожны трэці супрацоўнік. Хваля рэпрэсій закранула таксама значную частку беларускіх літаратараў. Пазней пачаліся агульнасаюзныя судовыя працэсы па справам “Працоўнай сялянскай партыі”, “Прампартыі” і іншым антысавецкім арганізацыям, дзейнасць якіх таксама дакладна да гэтага часу не ўстаноўлена.Гэтыя працэсы закранулі і Беларусь як частку СССР. Пік рэпрэсій прыйшоўся на сярэдзіну 30-х гадоў і асабліва на 1937 год. Усяго ў усходняй Беларусі ў перадваенные годы па палітычных матывах было рэпрэсіравана па розным даным ад 40 да 90 тыс. жыхароў, з іх 16050 рэпрэсіраваны ў 1937-1938 гг.
39. Палітыка беларусізацыі, яе асноўн. напрамкі, ход і вынікі. Культура БССР у 1920-30-х гг.
Палітыка беларусізацыі, яе асноўныя напрамкі і вынікі
Назву “беларусізацыя” атрымала палітыка нацыянальна-дзяржаўнага і нацыянальна-культурнага будаўніцтва ў БССР, якая праводзілася КПБ(б) у перыяд з 1924 года да канца 1920-х гадоў. Пачатак дзяржаўнай палітыкі беларусізацыі быў пакладзены ў чэрвені 1924 г. на другой сесіі ЦВК БССР, якая прыняла пастанову аб стварэнні спецыяльнай камісіі для ажыццяўлення гэтай палітыкі.
Беларусізацыя як дзяржаўная палітыка 1920-х года мела тры этапы.
1. Складванне перадумоў (1921 – пачатак 1924 гг.);
2. Рэальнае ажыццяўленне (1924 – 1928 гг.);
3. Згортванне (з 1929 г.). Прычынамі згортвання з’явілася вяртанне да ідэалогіі сусветнай рэвалюцыі, адмова ад новай эканамічнай палітыкі, уніфікацыя і цэнтралізацыя дзяржаўнага кіравання і культурнага развіцця.
Перадумовамі беларусізацыі сталі развіццё рыначных адносін у эканоміцы (свабода гандлю, грашовы падатак, арэнда і наём рабочай сілы, інвентару і г. д.), яе ўздым, што стварыла эканамічную базу для іншых рэформ; палітычная амністыя 1923 г. для тых беларускіх дзеячаў, якія не выступалі са зброяй у руках супраць савецкай улады; першае ўзбуйненне тэрыторыі БССР (сакавік 1924 г.); пачатак дзейнасці даследчых (Інбелкульт) і вышэйшых навучальных устаноў (БДУ і інш.).
Асноўныя прынцыпы палітыкі беларусізацыі былі сфармуліраваны VII з’ездам КП(б)Б у сакавіку 1923 года. 15 ліпеня 1924 года на другой сесіі ЦВК БССР была прынята пастанова “Аб практычных мерапрыемствах па правядзенні нацыянальнай палітыкі”. З гэтага часу праграма беларусізацыі набыла сілу закона. Яна прадугледжвала наступныя напрамкі.
Развіццё беларускай культуры, стварэнне школ, тэхнікумаў, ВНУ з беларускай мовай навучання, адкрыццё культурна-асветніцкіх устаноў. Цэнтральнае месца ў мерапрыемствах палітыкі беларусізацыі адводзілася праблеме мовы. Афіцыйна заяўлялася, што на тэрыторыі БССР раўнапраўнымі прызнаюцца чатыры мовы – беларуская, руская, польская і яўрэйская. Улічваючы тое, што ў БССР паводле перапісу 1926 года большасць складалі беларусы (80,6%), беларуская мова абвяшчалася мовай зносінаў паміж дзяржаўнымі ўстановамі. Паміж дзяржаўнымі органамі БССР і СССР, а таксама саюзнымі рэспублікамі мовай зносінаў прызнавалася руская мова.
Выключнае месца ў палітыцы беларусізацыі адводзілася вывучэнню беларускай мовы, культуры, гісторыі. Для падрыхтоўкі навуковых кадраў стваралася шырокая сетка курсаў беларусазнаўства. У 1921 годзе быў адкрыты БДУ, у 1922 годзе – Інбелкульт, які ў студзені 1929 года быў ператвораны ў Акадэмію Навук БССР. Першым рэктарам БДУ стаў вядомы гісторык-славіст У. І. Пічэта. Першым прэзідэнтам АН БССР – У.М. Ігнатоўскі. Да 1928 года каля 80% агульнаадукацыйных школ было пераведзена на беларускую мову навучання. Была створана сістэма вышэйшай адукацыі. Акрамя БДУ, пачалі дзейнічаць БПІ, Горацкі земляробчы інстытут, Віцебскі ветэрынарны інстытут, педагагічныя інстытуты ў абласных цэнтрах
Развівалася беларуская літаратура. Пачаў дзейнічаць рад літаратурных аб’яднанняў, акрамя пісьменнікаў старэйшага пакалення, з’явіўся шэраг маладых паэтаў і празаікаў.
Актывізіравался краязнайчая работа. У раёнах ствараліся краязнаўчыя таварыствы, пачаўся выпуск часопіса “Наш край”. Але з 1929 года палітыка беларусізацыі пачала згортвацца.
Развіццё адукацыі, навукі, літаратуры
З першых гадоў свайго існавання савецкі ўрад адной з галоўных задач ў вобласці культурнага будаўніцтва вызначыў ліквідацыюнепісьменнасці і малапісьменнасці. Трэба адзначыць, што ў 1920 г. 67,3% насельніцтва Беларусі былі непісьменнымі. У гэтым годзе была сворана Рэспубліканская надзвычайная камісія па ліквідацыі непісьменнасці. Нягледзячы на вялікія цяжкасці ў матэрыяльным забяспячэнні вучэбнага працэссу і востры недахоп педагагічных кадраў, у БССР было адкрыта звыш 4 тысячы школ. У школах і лікпунктах для дарослых у 1921 г. пачалі вучобу 39225 чалавек. Да 1932 г. іх колькасць узрасла да 417 тыс. чалавек. Паступова павялічваліся асігнаванні на адукацыю. Спачатку ў пачатковых школах адсутнічала прадметная сістэма навучання, вёўся пошук новых форм арганізацыі вучэбнага працэса, адчуваўся недахоп падручнікаў і метадычнай літаратуры. Уніфікацыя сістэмы адукацыі адбылася ў пачатку 30-х гадоў, калі былі ўстаноўлены агульны тып школ: пачатковая, няпоўная сярэдняя, сярэдняя, асновай навучання сталі класы і прадметныя ўрокі, распрацаваны падручнікі згодна з адзінымі праграмамі па прадметах, па адзінай шкале ацэньваліся веды вучняў, нават была ўведзена школьная форма адзення. Інтэнсіўнае развіццё прамысловасці, пераўтварэнні ў сельскай гаспадарцы, пашырэнне культурнага будаўніцтва выклікалі вялікую патрэбу ў кваліфікаваных кадрах. Складанасць станаўлення вышэйшай школы заключалася перш за ўсё ў тым, што да рэвалюцыі ў Беларусі не было ВНУ, адпаведна адсутнічалі навуковыя кадры, матэрыяльная база. Але ўжо ў 1919 г. аднавіў работу Горацкі земляробчы інстытут. У снежні 1920 года на базе Мінскага політэхнічнага вучылішча адкрыўся Беларускі політэхнічны інстытут. 30 кастрычніка 1921 г. пачаў працаваць Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. Пазней былі адкрыты, акрамя педагагічнага, ветэрынарны інстытут у Віцебску, педагагічныя інстытуты ў Мінску, Магілёве і іншыя навучальныя установы.
Адначасова стваралася сетка сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў. У 1939-1940 навучальным годзе ў усходніх вобласцях БССР ужо працавалі 102 тэхнікумы, у якіх налічвалася 33,6 тысяч навучэнцаў. У выніку значнай работы, якая была праведзена ў 1921-1941 гг. Беларусь ў перадваенныя гады па ўзроўню адукацыі насельніцтва дасягнула сярэднееўрапейскіх стандартаў. 20-я гады сталі часам нараджэння беларускай савецкай навукі. Яе асновай стала вузаўская навука. Менавіта прафесарска-выкладніцкія кадры аб’ядноўвалі навукоўцаў, у першую чаргу гуманітарных напрамкаў. Першым жа самастойным навуковым цэнтрам стаў утвораны ў 1922 г інстытут беларускай культуры, які ў 1929 г. быў рэарганізаваны ў акадэмію навук На ўзроўні рэспублікі і нават раёнаў ствараліся шматлікія творчыя аб’яднанні, ішоў пошук новых форм працы, вялася барацьба паміж рознымі напрамкамі. Найбольш буйнымі літаратурнымі аб’яднаннямі былі “Маладняк”, створанае ў 1923 г., “Узвышша”(1926), “Полымя” (1927). Усе яны мелі свае часопісы, рэгіянальныя групы.Асноўнымі тэмамі прозы і паэзіі таго часу стала звяртанне да чалавека - працаўніка, адлюстраванне, прычым з пэўным рамантызмам і ідэалізацыяй, тых перамен, якія адбыліся ў гістарычным лёсе беларускага народа. 20-я гады вызначаны творчай актыўнасцю як пісьменнікаў старэйшага пакалення – Я. Купалы, Я. Коласа, Ц. Гартнага, так і нядаўна прыйшоўшых у літаратуру маладых паэтаў і празаікаў М. Чарота, К. Крапівы, А. Дудара, Я. Пушчы, А. Куляшова і іншых. Асабліва хутка ў першай палове 20-х гадоў развівалася паэзія. Менавіта ў гэты час Я. Купала напісаў сваю паэму “Безназоўнае”, Я. Колас – паэмы “Новая зямля” і “Сымон-музыка”, Ц. Гартны – зборнік “Песні працы і змагання”, М. Чарот – паэму “Босыя на вогнішчы”. У прозе гэтага часу пераважалі апавяданні, але ў другой палове 20-х гадоў з’яўляюцца і больш буйныя творы - трылогія Я. Коласа “На ростанях”, раманы М. Зарэцкага “Сцежкі-дарожкі”, Ц. Гартнага “Сокі цаліны” і інш. Асноўный тэматыкай прозы былі падзеі рэвалюцыі і грамадзянскай вайны. У 30-я гады творчая актыўнасць пісьменнікаў і паэтаў не знізілася, але амаль усе творы прысвячаліся тэме грамадзянскай вайны, будаўніцтву новага жыцця, індустрыялізацыі і калектывізацыі.
Беларуская архітэктура, выяўленчае мастацтва, тэатр, музыка і кіно ў даваенны перыяд (1921-1941 гг.)
У 20-я гады ў Беларусі, нягледзячы на матэрыяльныя цяжкасці, шырока разгарнулася горадабудаўніцтва. Гэта было перш за ўсё звязана з правядзеннем індустрыялізацыі, культурнай рэвалюцыяй, сацыяльнай палітыкай, якую праводзілі ўлады. Перш за ўсё развівалася прамысловая архітэктура. Яе адметнасцямі былі функцыянальнасць і рацыяналізм, шырокае выкарыстанне жалезабетонных і металічных канструкцый. Будынкі былі даволі простымі па сваёй планіроўцы і знешняму выгляду, але фасады ўпрыгожваліся дэкаратыўнай тынкоўкай, складанымі карнізамі. Прыкладам могуць служыць будынкі металаапрацоўчага завода “Энергія” ў Мінску, запалкавай фабрыкі ў Барысаве, фабрыкі штучнага шоўку ў Магілёве. У гады першай пяцігодкі былі распрацаваны праекты забудовы г. Мінска і іншых буйнейшых гарадоў Беларусі. У гэты ж час пачалося будаўніцтва шматкватэрных жылых дамоў даволі спрошчанай планіроўкі, ў асноўным прамавугольнай формы з лаканічным вырашэннем аб’ёмна-прасторавай кампазіцыі і мінімумам дэкору. Шырока разгарнулася будаўніцтва школ, як правіла, адносна невялікіх двухпавярховых будынкаў, устаноў культуры, бальніц. Усе гэтыя будынкі спалучаюць у сабе функцыянальнасць, дэкаратыўнасць, гармонію і захаваліся ў добрым выглядзе да цяперашніх дзён.
У першыя гады савецкай улады значнай з'явай ў развіцці выяўленчага мастацтва стала віцебская школа жывапісу, у якой пераважалі авангардысты К. Малевіч, М. Шагал і іншыя. Пазней вядучым стылем у выяўленчым мастацтве становіцца сацыялістычны рэалізм, прычым у адрозненне ад акадэмічнага рэалізму тут больш адчувалася палітызаванасць. У рэчышчы сацыялістычнага рэалізму працавалі мастакі В. В. Волкаў, Я. А. Зайцаў, якія падрыхтавалі шэраг карцін на тэму грамадзянскай вайны. Падзеі айчыннай гісторыі, фальклорныя тэмы і сюжэты сталі галоўнымі для мастака М. М. Філіповіча. 20-40-я гады сталі часам росквіту беларускага самадзейных і прафесійных тэатраў. Ужо 14 верасня 1920 года, адразу ж пасля вызвалення Мінска ад польскіх акупантаў у горадзе быў адкрыты Беларускі дзяржаўны тэатр, які з 1926 г. стаў называцца Першым Беларускім дзяржаўным тэатрам (БДТ-1). На яго сцэне ставіліся п'есы Я.Купалы, М.Горкага, М. Чарота. У лістападзе 1926 года ў Віцебску быў створаны Другі Беларускі дзяржаўны тэатр (БДТ-2), дзе таксама ставіліся п'есы беларускіх і расійскіх драматургаў. Добра быў вядомым у рэспубліцы і Беларускі дзяржаўны вандроўны тэатр пад кіраўніцтвам У.Галубка, які пасля стаў называцца Трэцім Беларускім дзяржаўным тэатрам (БДТ-3). На развіццё музычнага мастацтва значны ўплыў аказалі адкрыццё дзяржаўных кансерваторыі, філармоніі, тэатра оперы і балета. Плённа працавалі беларускія савецкія кампазітары Я. К. Цікоцкі, Р. К. Пукст,А. Я. Туранкоў, М. М. Чуркін і іншыя.
Вядучым жанрам у творчасці беларускіх кампазітараў былі оперы і сімфоніі, пераважна на гістарычныя тэмы і патрыятычнай накіраванасці.
У разгладваемы перыяд на Беларусі атрымаў распаўсюджанне і такі новы від мастацтва, як кіно. Спачатку здымаліся дакументальныя стужкі, якія апрацоўваліся і маніраваліся на базе Ленінградскай кінастудыі. Першым жа мастацкім творам стала кінастужка «Лясная быль» (1926 г.), якая была пастаўлена Ю. В. Тарычам. У канцы 30-х гадоў мастацкая кінастудыя «Савецкая Беларусь» была пераведзена ў г. Мінск. У стварэнні беларускага кінематографа прынялі плённы ўдзел не толькі беларускія спецыялісты і акцёры, але і вядомыя майстры савецкага кіно, напрыклад, акцёры М. К. Чаркасаў, М. М. Сіманаў і іншыя. У арганізацыі культурна-масавай, выхаваўчай працы важная роля належала таксама бібліятэкам, клубам, музеям, розным самадзейным гурткам, якія пачалі масава стварацца ў савецкі перыяд. Так, у 1940 г. ужо дзейнічалі 31 музей і іх філіялы.
40. Правядзенне індустрыялізацыі і калектывізацыі ў БССР
Трэба ўлічваць і абвастрыўшуюся знешнепалітычную абстаноўку. У выніку новая эканамічная палітыка пачала замяняцца курсам на фарсіраваную індустрыялізацыю і калектывізацыю. Індустрыялізацыя ў БССР праходзіла як састаўная частка адзінага працэсу індустрыялізацыі ў СССР, але мела і адметнасці. Улічваючы пагранічнае становішча Беларусі і няўпэўненасць савецкай ўлады ў трываласці палітычнага становішча рэспублікі, размешчанай па суседству з варожай Польшчай, а таксама адсутнасць мясцовых радовішч нафты, вугалю, металаў, была зроблена стаўка не на буйную цяжкую прамысловасць, а на традыцыйную лёгкую, заснаваную на перапрацоўцы сельскагаспадарчай прадукцыі, лесу і іншай мясцовай сыравіны. Паколькі беларуская прамысловасць была ў асноўным прадстаўлена дробнымі саматужн рамесніцкімі прадпрыемствамі, планавалася ўцягнуць іх у працэс індустрыялізацыі шляхам стварэння прамысловых арцелей.
Крыніцамі фінансавання індустрыялізацыі былі прыбыткі з прадпрыемстваў, адноўленых і пабудаваных у папярэднія гады, банкаў, гандлю, сродкаў, атрыманых з аграрнай сферы, рэжыму эканоміі, унутраных займаў у насельніцтва. Трэцяя частка сродкаў паступіла з саюзнага бюджэту. Індустрыялізацыя пачалася з сярэдзіны 20-х гадоў. Ужо з 1925 па 1928 гг. ў рэспубліцы былі пабудаваны 150 новых прамысловых прадпрыемстваў, у тым ліку буйнейшая электрастанцыя – БелДРЭС каля г. Оршы, станкабудаўнічы завод “Энергія” ў Мінску. У першую пяцігодку з 1928 па 1932 гг. планавалася павялічыць выпуск прамысловай прадукцыі ў Беларусі ў 4,4 разы. Для выканання гэтых абавязацельств быў узяты курс на жорсткую камандна-адміністратыўную сістэму кіравання, якая спалучалася з шырокай масавай прапагандай. Пастаўленая мэта уздыму ў кароткі тэрмін эканомікі і праз яе палепшэння жыццёвага ўзроўню насельніцтва вызвала высокі працоўны энтузіазм. За годы першай пяцігодкі ў БССР былі пабудаваны 538 прамысловых прадпрыемстваў, у тым ліку швейная фабрыка “Сцяг індустрыялізацыі”, трыкатажная фабрыка “КІМ” ў г. Віцебску, Магілёўская фабрыка штучнага валакна, “Гомсельмаш” і іншыя. Усяго за гэты час аб’ём прамысловай прадукцыі павялічыўся ў 2,7 разы. Гэта высокія тэмпы роста, але яны адставалі ад планавых паказчыкаў. Важным сацыяльным фактарам была ліквідацыя ў 1931 г. беспрацоўя. За годы другой пяцігодкі (1933-1937 гг.) аб’ём прамысловай вытворчасці павялічыўся ў 1,9 разы, што таксама было ніжэй плана.У гэты час шырокае распаўсюджванне ў СССР, у тым ліку і ў Беларусі, атрымаў стаханаўскі рух, што ў пэўнай ступені спрыяла росту прадукцыйнасці працы. З 1938 г. пачаў выконвацца трэці пяцігадовы план. Усяго за годы перадваенных пяцігодак былі ўведзены ў дзеянне і рэканструяваны 1863 прадпрыемствы, узровень прамысловасці ў усходняй Беларусі павялічыўся ў параўнанні з 1913 г. ў 8,1 разоў, рэспубліка з аграрнай ператварылася ў індустрыяльна-аграрную. З’явіліся новыя галіны, адпаведныя навукова-тэхнічнаму прагрэсу, напрыклад, станка і машынабудаванне, хімічная, паліўная прамысловасці.
Агульная тэндэнцыя да ўмацавання камандна-адміністратыўнай сістэмы, так званага сацыялістычнага ўклада ў эканоміцы, неэфектыўнасць дробнатаварнай сельскагаспадарчай вытворчасці ў умовах забароны стварэння буйных гаспадарак, заснаваных на наёмнай працы, прывялі да ўстанаўлення курса на фарсіраваную калектывізацыю сельскай гаспадаркі. Штуршком для гэтых дзеянняў стаў крызіс хлебанарыхтовак 1927/1928 гг. Сутнасць калектывізацыі заключалася ў пераводзе хутарскіх, аднаасобных гаспадарак, усіх форм сельскагаспадарчай кааперацыі да адной –сельскагаспадарчай арцелі з абагульненнем пасяўных плошчаў і сродкаў вытворчасці. Згодна з першым пяцігадовым планам за 1928 -1933 гг. планавалася ў Беларусі аб’яднаць у калгасы 9,8% сялянскіх гаспадарак. Гэта ў цэлым былі даволі рэальныя задачы, улічваючы, што ў гэты час беднякі складалі каля 30% сельскага насельніцтва.
|
|