Пиши Дома Нужные Работы

Обратная связь

Распад СССР. Абвяшчэнне Рэспублікі Беларусь

1990 год стаў пераломным, лёсавызначальным годам у гісторыі Савецкай дзяржавы. Гэта было звязана са значнымі пераменамі ў палітычнай гісторыі СССР. У сакавіку 1990 года нечарговы Трэці з’езд народных дэпутатаў СССР адмяніў 6-ы артыкул Савецкай Канстытуцыі аб кіруючай ролі КПСС у жыцці грамадства і ўвёў пасаду Прэзідэнта СССР, на якую на безальтэрнатыўнай выснове быў выбраны М.С. Гарбачоў.

Падзеі сакавіка 1990 г. паскорылі развіццё на прасторах СССР моцных нацыянальных рухаў. Першымі, хто заявілі аб выхадзе з СССР, былі дзяржавы Прыбалтыкі – Літва, Латвія і Эстонія. Гэты працэс паскорыў выспяванне і афармленне ў БССР ідэі суверэнітэту рэспублікі. Пачаткам яе рэалізацыі стала прыняцце Вярхоўным Саветам БССР 27 ліпеня 1990 года Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце БССР. Беларусь абвяшчалася суверэннай дзяржавай, яна атрымала права на стварэнне ўласнага нацыянальнага банка і грашовай сістэмы, сваіх узброеных сілаў, заключэнне добраахвотных саюзаў з іншымі дзяржавамі. Але большасць насельніцтва БССР было прыхільнікам захавання СССР, перабудаванага ў сапраўдную прававую дзяржаву, заснаваную на пранцыпах добраахвотнага аб’яднання раўнапраўных суверэнных рэспублік. Праект захавання СССР на падставе заключэння новага саюзнага дагавора падтрымала і большасць насельніцтва СССР. За яго прагаласавалі ў сакавіку 1991 г. на ўсесаюзным рэферэндуме аб будучыне СССР 76,4% удзельнікаў, у БССР гэтая лічба была яшчэ большай – 82,7%. З улікам вынікаў рэферэндума Вярхоўны Савет БССР у сакавіку 1991 г. прыняў пастанову “Аб канцэпцыі новай Саюзнай дзяржавы”, у якой прызнавалася мэтазгодным уваходжанне Беларускай ССР у склад Саюза ССР з улікам ператварэння яго ў сапраўдна дэмакратычную прававую дзяржаву, заснаваную на добраахвотным аб’яднанні роўнапраўных саюзных рэспублік і прадугледжваўся ўдзел БССР у падрыхтоўцы новага саюзнага дагавора.



Але гэтыя надзеі не спраўдзіліся. За дзень да падпісання дагавора, 19 жніўня 1991 года, у Маскве частка кіраўніцтва КПСС і дзяржавы арганізавала выступленне – спробу дзяржаўнага перавароту. Яго мэтай было захаванне СССР у ранейшым выглядзе і адхіленне ад улады прэзідэнта СССР М.С. Гарбачова. Быў створаны Дзяржаўны Камітэт па надзвычайным становішчы, які абвясціў аб перадачы яму ўлады і аб увядзенні ў краіне надзвычайнага становішча. Гэта выступленне, якое скончылася няўдачай, увайшло ў гісторыю як жнівеньскі путч. Пасля жнівеньскіх падзей працэс афармлення суверынітэту Беларусі значна паскорыўся. 25 жніўня 1991 года быў прыняты Закон “Аб наданні статусу канстытуцыйнага закона Дэкларацыі Вярхоўнага Савета БССР аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі”. На наступны дзень, 26 жніўня 1991 года, Вярхоўны Савет БССР прыняў Закон “Аб забяспячэнні палітычнай і эканамічнай самастойнасці БССР”. З гэтага часу прамое ўмяшальніцтва саюзнай улады у дзейнасць рэспублікі спынялася.

23 жніўня некаторыя дэпутаты Вярхоўнага Савета РСФСР запатрабавалі ад М.С. Гарбачова распусціць КПСС. М.С. Гарбачоў добраахвотна пакінуў пасаду Генеральнага сакратара ЦК КПСС і распусціў ЦК партыі. Указамі Б.М. Ельцына дзейнасць КПСС і КП РСФСР забаранялася. У жніўні 1991 года Вярхоўны Савет Беларусі часова прыпыніў дзейнасць КПБ на тэрыторыі рэспублікі. Яе маёмасць была перададзена ва ўласнасць дзяржавы. Але ўжо ў 1993 г. дзейнасць КПБ была адноўлена.

Замацоўваючы суверэнітэт рэспублікі, 19 верасня 1991 г. Вярхоўны Савет БССР прыняў Законы:“Аб назве БССР”, “Аб сцягу БССР” і аб “Гербу БССР”. Згодна з імі замест БССР была ўведзена назва “Рэспубліка Беларусь”, зацвярджаўся бел-чырвона-белы сцяг і герб “Пагоня”.

Гэтая сімволіка Беларусі праіснавала нядоўга. Па ініцыятыве Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь пытанне аб замене дзяржаўнай сімволікі было вынесена на рэспубліканскі рэферэндум 14 мая 1995 года Па выніках яго быў прыняты новы дзяржаўны сцяг і дзяржаўны герб (сучасныя).

20 верасня 1991 года Вярхоўны Савет БССР прыняў пастанову “Аб стварэнні ўзброеных сіл Рэспублікі Беларусь”. 18 кастрычніка 1991 года быў прыняты Закон “Аб грамадзянстве Рэспублікі Беларусь”. Грамадзянства – прававая прыналежнасць асобы да дзяржавы – стала неад’емнай часткай дзяржаўнага суверэнітэту Беларусі.

Важным крокам на шляху набыцця дзяржаўнага суверэнітэту Рэспублікай Беларусь стала падрыхтоўка і прыняцце новай Канстытуцыі, праца над якой пачалася ўжо ў 1991 года. 15 сакавіка 1994 года Вярхоўны Савет БССР прыняў Канстытуцыю РБ, згодна з якой рэспубліка Беларусь абвяшчалася унітарнай дэмакратычнай сацыяльна прававой дзяржавай. Унітарная дзяржава з’яўляецца формай дзяржаўнага будаўніцтва, пры якой тэрыторыя дзяржавы не мае ў сваім складзе федэратыўных адзінак (рэспублік, штатаў і г. д.), а падзяляецца на адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі (вобласці, губерні, раёны і г. д.). У дэмакратычнай дзяржаве забяспечваюцца правы чалавека, а адзінай крыніцай дзяржаўнай улады з’яўляецца народ. У сацыяльнай дзяржаве галоўным з’яўляецца стварэнне ўмоў для свабоднага і годнага развіцця асобы. Прававая дзяржава – гэта дзяржава, у якой рэалізуецца прынцып падзелу ўлады на заканадаўчую і выканаўчую, якія ўзаемна кантралююцца, і незалежную судовую. У прававой дзяржаве таксама існуе прынцып вяршынства Законаў, абавязковае іх выкананне ўсімі дзяржаўнымі органамі і асобамі, роўнасць усіх людзей перад Законам, забяспячэнне правоў і свабод грамадзян.

29 сакавіка 1994 г. Вярхоўны Савет РБ прыняў Закон “Аб выбарах прэзідэнта Рэспублікі Беларусь”. Выбары першага прэзідэнта былі прызначаны на 23 чэрвеня 1994 года. 10 ліпеня 1994 года у другім туры выбараў перамогу атрымаў А. Лукашэнка (80,43% галасоў удзельнікаў выбараў). Такім чынам Беларусь стала рэспублікай з прэзідэнцкай формай улады.

53. Грамадска-палітычныя змены ў Рэспубліцы Беларусь у другой палове 1990-х – пачатку XXI ст.

.

Стварэнне ў 1991 г. суверэннай дзяржавы – Рэспублікі Беларусь выклікала неабходнасць афармлення яе нацыянальнай дзяржаўнасці. Перш за ўсё патрабавалася стварыць такую мадэль дзяржаўнага ладу, якая была б заснавана на пранцыпах падзелу улады. Згодна з Канстытуцыяй , прынятай 15 сакавіка 1994 года, Вярхоўны Савет з’яўляўся адзіным заканадаўчым органам улады. Прэзідэнт абвяшчаўся главой дзяржавы і прадстаўніком выканаўчай улады. Судовая ўлада была прадстаўлена судамі, у там ліку, Канстытуцыйным судом. Але функцыі розных галін улады былі не зусім дакладна вызначанымі. Больш таго, у Вярхоўным Савеце група дэлегатаў стала выказвацца за абмежаванне паўнамоцтваў прэзідэнта. На гэтай падставе ўзнікла супрацьстаянне паміж заканадаўчай і выканаўчай уладай.

Важную ролю у вырашэнні гэтай прблемы адыгралі рэпубліканскія рэферэндумы – усенароднае галасаванне па важнейшых пытаннях развіцця краіны. Першы рэферэндум адбыўся 14 мая 1995 года Прэзідэнт атрымаў падтрымку грамадзян па ўсіх чатырох пытаннях, вынесеных на агульнанароднае абмеркаванне: аб наданні рускай мове статусу, роўнага з беларускай; аб устанаўленні новых дзяржаўнага сцяга і герба Рэспублікі Беларусь; аб заахвочванні дзеянняў Прэзідэнта, накіраваных на эканамічную інтэграцыю з Расійскай Федэрацыяй; аб унясенні змен у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь 1994 года, якія даюць магчымасць Прэзідэнту датэрмінова спыніць паўнамоцтвы Вярхоўнага Савета ў выпадку парушэння Канстытуцыі.

Другі рэферэндум адбыўся 24 лістапада 1996 года. На галасаванне былі вынесены два праекта абноўленай Канстытуцыі, прапанаваныя Прэзідэнтам і часткай дэпутатаў Вярхоўнага Савета. Праект Канстытуцыі, прапанаваны Прэзідэнтам, прадугледжваў пашырэнне яго паўнамоцтваў як главы дзяржавы. Дэпутатскі праект, наадварот, патрабаваў значнага абмежавання ўлады Прэзідэнта. У выніку рэферэндума насельніцтва падтрымала праект Канстытуцыі, прапанаваны Прэзідэнтам. За яго прагаласавалі 70,4% удзельнікаў галасавання. На гэтым жа рэферэндуме ставіліся пытанні аб пераносе Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь з 27 на 3 ліпеня – дзень вызвалення Мінска ад германскіх захопнікаў (88,2%); свободнай куплі-продажы зямлі (15,35%); адмене смяротнага пакарання (17,9%).

Наступныя выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь адбыліся ў 2001 годзе, на іх атрымаў перамогу дзеючы Прэзідэнт А. Лукашэнка.

17 кастрычніка 2004 года адбыўся трэці па ліку з часу афармлення незалежнасці Рэспублікі Беларусь рэспубліканскі рэферэндум па пытанням тэрміна заняцця пасады Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь адной асобай, згодна з якім А. Лукашэнка атрымаў магчымасць права балаціравацца на трэці тэрмін. На выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, якія адбыліся 19 сакавіка 2006 года, за яго кандыдатуру прагаласавала 83% выбаршчыкаў.

Згодна з новай рэдакцыяй замест аднапалатнага Вярхоўнага Савета быў сфарміраваны двухпалатны Нацыянальны сход, які складваецца з Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі. Прэзідэнт з’яўляецца кіраўніком дзяржавы, гарантам Канстытуцыі, правоў і свабод чалавека і грамадзяніна. Кіраўніком выканаўчай улады з’яўляецца прэм’ер-міністр урада.

Для сучаснай Беларусі характэрна існаванне шматпартыйнай сістэмы. На сённяшні дзень, па дадзеным Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, існуе 15 палітычных партый. Сярод іх вылучаюцца сацыял-дэмакратычныя, ліберальныя, камуністычныя партыі і інш. У 2002 годзе быў заснаваны БРСМ, які аб’яднаў маладзёжны рух у Беларусі.

Новай з’явай грамадска-палітычнага жыцця РБ стала правядзенне Усебеларускіх народных сходаў. 19-20 кастрычніка 1996 г. ў Мінску адбыўся першы Усебеларускі народны сход, на якім з дакладам “Толькі народ мае права вырашаць свой лёс” выступіў А.Р. Лукашэнка. Дэлегаты схода адобрылі ўнутраную і знешнюю палітыку, што праводзіць кіраўніцтва дзяржавы.

18 мая 2001 года ў Мінску адбыўся другі Усебеларускі народны сход. Даклад Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь меў назву “За моцную, квітнеючую Беларусь”. Сход падвёў вынікі выканання “Асноўных напрамкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на 1996 – 2000 гг.”, прынятых першым Усебеларускім народным сходам у 1996 годзе. Была абмеркавана і адобрана Праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2001 – 2005 гг.

2 – 3 сакавіка 2006 года ў Мінску адбыўся трэці Усебеларускі народны сход, на якім з дакладам “Дзяржава для народа” выступіў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнка. Сход падвёў вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны ў 2001 – 2005 гг. і зацвердзіў Праграму сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2006 – 2010 гг.






ТОП 5 статей:
Экономическая сущность инвестиций - Экономическая сущность инвестиций – долгосрочные вложения экономических ресурсов сроком более 1 года для получения прибыли путем...
Тема: Федеральный закон от 26.07.2006 N 135-ФЗ - На основании изучения ФЗ № 135, дайте максимально короткое определение следующих понятий с указанием статей и пунктов закона...
Сущность, функции и виды управления в телекоммуникациях - Цели достигаются с помощью различных принципов, функций и методов социально-экономического менеджмента...
Схема построения базисных индексов - Индекс (лат. INDEX – указатель, показатель) - относительная величина, показывающая, во сколько раз уровень изучаемого явления...
Тема 11. Международное космическое право - Правовой режим космического пространства и небесных тел. Принципы деятельности государств по исследованию...



©2015- 2024 pdnr.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.